Грамадства1414

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі

У Беларусі прапануюць забараніць аказанне паслуг лазняў, саўнаў і арганізацыю забаўляльных мерапрыемстваў на дачных участках у садовых таварыствах. Адпаведны праект указа «Аб удасканаленні дзейнасці садаводчых таварыстваў» падрыхтавала Міністэрства эканомікі і вынесла яго на грамадскае абмеркаванне, якое працягнецца да 18 чэрвеня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / David Goldman

У ведамстве лічаць, што здача дачных дамкоў разам з лазнямі, альтанкамі і зонамі адпачынку фактычна з'яўляецца дзейнасцю ў сферы аграэкатурызму. Паводле дзейных правіл, такія паслугі дазваляецца аказваць толькі ў населеных пунктах.

Калі прапанаваныя змены будуць прынятыя, на землях, прызначаных для калектыўнага садаводства і дачнага будаўніцтва, нельга будзе арганізоўваць камерцыйныя паслугі лазняў і саўнаў, а таксама праводзіць забаўляльныя, спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы.

Улады тлумачаць прапанаваныя абмежаванні тым, што садовыя таварыствы першапачаткова ствараліся для калектыўнага садаводства і агародніцтва, а не для вядзення бізнэсу. Яшчэ адной прычынай называюцца шматлікія скаргі дачнікаў на шумныя кампаніі, гучную музыку, вечарынкі і крыкі, якія перашкаджаюць суседзям адпачываць.

Праект змяненняў прадугледжвае і іншыя навінкі. У прыватнасці, плануецца спрасціць перадачу электрасетак у дзяржаўную ўласнасць. Для будаўніцтва або рамонту ліній электразабеспячэння больш не спатрэбіцца выключаць адпаведныя зямельныя ўчасткі з уласнасці грамадзян, як гэта патрабавалася раней.

Акрамя таго, прапануецца змяніць парадак прыняцця рашэнняў аб уключэнні тэрыторыі садовага таварыства ў межы населенага пункта або аб наданні самому таварыству статусу населенага пункта. Калі цяпер для гэтага неабходная згода ўсіх членаў таварыства, то ў будучыні можа хапіць падтрымкі не менш як дзвюх трацін уласнікаў участкаў.

Каментары14

  • ололо
    08.06.2026
    " садовыя таварыствы першапачаткова ствараліся для калектыўнага садаводства і агародніцтва, а не для вядзення бізнэсу."

    ну першапачаткова да, але часы змяняюцца, і нешта можа трансфармавацца ці змяняць сваё прызначэнне, не? агародніцтва епт
  • Жэстачайшае ўдасканаленне
    08.06.2026
    Во-во. А тое саўны яны будуюць.
    Гуркі расціце, халяльныя. Каб валюту ў краіну здабываць.
  • пытаннечка
    08.06.2026
    Чакайце, бізнес плоціць падаткі, а за спакой адказныя праваахоўныя органы. Што зноўку пайшло не так?

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць