Свет55

Украінскі тэнісіст: Як толькі мы сталі дыхаць вольна, нас узяла ў закладнікі краіна, якой мы давяралі больш за ўсё

Украінскі тэнісіст Сяргей Стахоўскі ў калонцы для Sports Illustated тлумачыць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне.

Чытаць цалкам

Тэнісіст, у прыватнасці, піша,

«20 лютага — дзень, калі крызіс абвастрыўся — змяніў гісторыю маёй краіны. Цана ў 70 забітых - вельмі высокая. Нічога не можа каштаваць даражэй, чым чалавечае жыццё: ні грошы, ні ўлада. Гэтая цана, якую заплацілі мае суайчыннікі, засталася незаўважанай. Яны паміралі за надзею на лепшую будучыню — будучыня, дзе прэзідэнт адказвае за свае ўчынкі, за сваю краіну і людзей. Дзе прэзідэнт не жыве жыццём мільянера на грошы народа. Дзе закон вышэй за ўсё. Дзе цэніцца годнасць і высакароднасць. Дзе хабарніцтва не з'яўляецца спосабам вядзення бізнесу.

У святле расійскага наступу на Крым абставіны яшчэ пагоршыліся. Калі мая краіна падумала, што будзе дыхаць свабодна, яе ўзяла ў закладнікі тая краіна, якой мы давяралі больш за ўсё.

Я не з усімі лозунгамі і дзеяннямі Еўрамайдану згодны. Але я ўпэўнены, што рэвалюцыя была адзіным шляхам змяніць маю краіну. Крым — частка Украіны, і нас абараняе Вялікабрытанія і ЗША, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум.

Заўсёды будуць людзі, якія хочуць наставіць Украіну на шлях «нацыяналізму».

Але мы патрыёты, а не «нацысты» або «тэрарысты», як называюць нас расейскія СМІ.

Наш парламент павінен стабілізаваць сітуацыю і сысці — ён вельмі доўга быў пры ўладзе і не здольны змяніцца. Адзіная больш-менш зразумелая палітычная фігура на сёння — баксёр, які пайшоў у палітыку, Віталь Клічко. Але толькі людзям вырашаць, каму яны хочуць даверыць свае жыцці».

Арыгінал артыкулу

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK4

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць