Спорт11

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету

На мундыялі завершыўся групавы этап яшчэ ў трох групах. Эквадор перамог Германію.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

У групе Е Кот Д'Івуар перамог Кюрасаа з лікам 2:0, а Эквадор Германію — 2:1.

Германія — 6, Кот д'Івуар — 6, Эквадор — 4, Кюрасаа — 1.

Германія выходзіць у плэй-оф з першага месца, Кот д'Івуар з другога, а Эквадор з трэцяга.

У групе F Нідэрланды перамаглі Туніс 3:1, а Швецыя і Японія згулялі ўнічыю — 1:1.

Нідэрланды — 7, Японія — 5, Швецыя — 4, Туніс — 0.

Японія заняла другое месца ў групе, Швецыя выходзіць з трэцяга.

У групе D Турцыя перамагла ЗША 3:2, а Аўстралія і Парагвай згулялі 0:0.

ЗША — 6, Аўстралія — 4, Парагвай — 4, Турцыя — 3.

Аўстралія выйшла ў плэй-оф з другога месца, Парагвай магчыма выйдзе з трэцяга.

Сёння на чэмпіянаце свету будуць згуляныя матчы Францыя — Нарвегія і Сенегал — Ірак. Пачатак а 22-й.

Францыя, Нарвегія — 6, Сенегал, Ірак — 0.

Францыя і Нарвегія гарантавалі сабе плэй-оф, а Сенегал і Ірак паспрабуюць туды праскочыць. Каб мець невялікі шанец, трэба камусьці перамагаць і набіраць тры балы. Нічыя і адзін бал пакіне па-за 1/16 фіналу дзве зборныя.

Швецыя, Эквадор, Боснія і Парагвай — дакладна ў плэй-оф, soccerstand.com

Групавы этап скончыцца раніцай нядзелю па беларускім часе, а плэй-оф (матчы 1/16 фіналу) пачнуцца ўжо вечарам у нядзелю. Вядомыя некаторыя пары.

  • нядзеля, 28 чэрвеня, 22:00: Канада — Паўднёвая Афрыка
  • панядзелак, 29 чэрвеня, 20:00: Бразілія — Японія
  • аўторак, 30 чэрвеня, 04:00: Нідэрланды — Марока
  • чацвер, 2 ліпеня, 03:00: ЗША — Боснія

Каментары1

  • 20 год у афсайдзе
    26.06.2026
    Японцы гуляюць вельмі прыгожа. Transition (пераход ад абароны ў атаку) выглядае нібы відэа-гульня. Шкада, калі прайграюць Бразіліі.

    І яшчэ, хіба яны трохі меньшыя ў параўнанні з еўрапейцамі і афрыканцамі, але мужна ўспрымаюць сутычкі, проста ўздымаюцца і граюць далей... Аніякай драмы - чысты футбол.

    Тады як дужыя хм "вікінгі" Эланга і Сема - драматычна каталіся па полі. А Ёкереш ды Ісак увесь час "пілілі" суддзю.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць