Грамадства55

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?

Беларусь увайшла ў лік 60‑ці найбуйнейшых вытворцаў піва ў свеце. Па выніках 2024 года краіна заняла 58‑е месца сярод 174 дзяржаў і тэрыторый, прадстаўленых у штогадовай справаздачы BarthHaas Report 2024/25, піша Thinktanks.pro.

Фота: Getty Images

BarthHaas — нямецкая кампанія, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў хмелю. Штогод яна публікуе справаздачу аб стане сусветнага рынку піва і піваварнай галіны.

Сярод суседніх краін Беларусь саступае Расіі, Польшчы і Украіне па аб’ёме вытворчасці піва. Расія заняла 5‑е месца ў свеце з аб’ёмам вытворчасці 2,4 мільярда галонаў, Польшча — 11‑е месца з 0,91 мільярда галонаў, а Украіна размясцілася на 30‑м месцы з паказчыкам 0,37 мільярда галонаў.

У той жа час Літва заняла 72‑е месца, вырабіўшы 0,073 мільярда галонаў піва, а Латвія апынулася на 111‑й пазіцыі з аб’ёмам 0,019 мільярда галонаў.

Сусветным лідарам па вытворчасці піва застаецца Кітай, дзе ў 2024 годзе было зварана 9,01 мільярда галонаў — гэта 18,2% усяго сусветнага выпуску. Другое месца занялі ЗША з вынікам 4,87 мільярда галонаў, трэцяе — Бразілія з 3,89 мільярда галонаў. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Мексіка і Расія.

Апошнія месцы рэйтынгу занялі невялікія дзяржавы і тэрыторыі з мінімальнымі аб’ёмамі вытворчасці. Самы нізкі паказчык зафіксаваны ў Гамбіі і Паўднёвым Судане — па 50 тысяч галонаў. Таксама ў канцы спіса размясціліся Палесціна, Паўночная Карэя і Вануату.

Каментары5

  • Мыш
    25.06.2026
    Лепей бы ў разліку на аднаго жыхара лічылі, а так атрымалася абсалютна верная і настолькі ж бессэнсоўная выснова, што вялікія краіны вараць больш піва, чым маленькія выспы пасярод акіяну
  • Юзик
    25.06.2026
    Кітай, дзе ў 2024 годзе было зварана 9,01 мільярда галонаў мачы
  • аматар
    26.06.2026
    Скока-скока сварили пива в Беларуси? Инфа без инфы.

Цяпер чытаюць

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць