Расійскія вайскоўцы замініравалі дамбу каля Чонгара і паставілі ўльтыматум украінцам
Расійскія вайскоўцы замініравалі дамбу каля населенага пункта Румшына. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук.
«Мініраванне акупантамі мясцовасці ў раёне Чонгар набывае ўсё большы размах. Сёння раніцай выяўлены факт мініравання дамбы паблізу населенага пункта Румшына», — паведаміў ён.
Акрамя таго, па інфармацыі Цімчука, у нядзелю раніцай прадстаўнікі самаабвешчанай крымскай ўлады вылучылі ультыматум камандаванню ўкраінскага Еўпатарыйскага зенітна -ракетнага палка.
«Яны патрабуюць, каб да 20.00 ўкраінскія ваенныя здалі зброю. У адваротным выпадку імі будзе ажыццёўлены штурм часткі», — сцвярджае ён.
Цімчук таксама распавёў, што паблізу знаходзяцца расейскія ваенныя, якія запэўніваюць, што ў выпадку аказання супраціву ўкраінцамі таксама прыменяць сілу.
-
«Залічаная па нестандартнай працэдуры». Стала вядома, як шчодра падмазваў Эпштэйн універсітэт, у якім вучылася Карына Шуляк
-
Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны
-
Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў
Каментары