Грамадства4545

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце

Сям'я абрала для сваёй дачкі культавае беларускае імя — Паўліна. Але вось бяда: у ЗАГСе не даюць запісаць дзяўчынку тым жа імем у рускай мове, прапануюць Павлину.

Фота: LookByMedia

Пра сваю праблему беларус расказаў у Threads. Ён піша, што давялося мець ажно дзве доўгія размовы ў ЗАГСе пра тое, што ён жадае назваць дачку Паўліна і перадаць гэтае імя ў рускай версіі як «Паулина».

Сістэма, аднак, не жадае ісці насустрач. Яму кажуць, што такога імя ў рускай мове няма, і прапануюць «Павлину».

«Але ж я называю дачку беларускім імем. Чаму па-руску яна павінна звацца адпаведнікам гэтага імя? Я не разумею. Чаму тут не прымаецца транслітарацыя?

Ян жа не становіцца Іванам, а Іван — не Джон».

У ЗАГСе, кажа мужчына, пытаюцца, навошта ён абраў такое імя. І прапануюць прыходзіць, калі ён знойдзе ў слоўніку «Паулину».

«Не ведаю нават, што рабіць. Буду шукаць слоўнікі, можа, у які Інстытут мовазнаўства грукацца і пытацца, чаму менавіта так: толькі адпаведнікі, а транслітарацыі няма».

Тое, як у нашай краіне можна называць дзяцей, рэгулюе Кодэкс аб шлюбе і сям'і. Паводле артыкула 69, ЗАГС не можа адмовіць бацькам у рэгістрацыі дзіцяці з тым імем, якое яны абралі, калі толькі тое імя не супярэчыць нормам грамадскай маралі і нацыянальным традыцыям. Таксама дзіцяці могуць даць максімум падвойнае імя — пра трайное імя і больш экзатычныя версіі можна не думаць.

Ёсць і інструкцыя па тым, як перадаваць імёны і прозвішчы беларускіх грамадзян на лацініцы. А вось тое, як перадаваць беларускія імёны ў дакументах па-руску, ніяк не рэгламентавана — канчатковае рашэнне застаецца за супрацоўнікамі ЗАГСаў.

Адметна, што ў 2023 годзе ў Гомелі якраз-такі далі дзяўчынцы імя, якое па-руску пісалася «Паулина». Мясцовыя рэгістратары не ўбачылі ў гэтым праблемы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары45

  • Языковед
    13.02.2026
    Дело в том, что даже в русском языке есть имя Паулина. Пускай не морочат голову лукашистские белорусоненавистники, скажите что хотите назвать девочку Паулина на русском, на белорусском автоматически станет Паўліна.
  • каланіяльная хвароба, Літвінскай лацінкай
    13.02.2026
    Паўліна і перадаць гэтае імя ў рускай версіі як «Паулина».

    каланіяльная хвароба, трэба казаць там - а вы Джона Сміта будзіце Іванам Кузнецовым таксама запісваць. У мяне дзеці з ЭЗ, таму запісалі як ім сказаў пісаць- Літвінскай лацінкай
  • Nemo
    13.02.2026
    Вось, трымайце: "АНДРЕЕВА ПАУЛИНА ОЛЕГОВНА
    Родилась 12 октября 1988 года в Ленинграде.

    После окончания школы поступила на факультет журналистики Санкт-Петербургского государственного университета, проучилась 2 года и уехала в Москву, где поступила в Школу-студию МХАТ.

    Подробнее на Кино-Театр.РУ https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/ros/233660/bio/"

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць