Грамадства1414

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Беларускі брэйк-дансер Мікіта Селязнёў, вядомы ў танцавальнай супольнасці пад нікам Wild Jerry, ужо больш за год знаходзіцца ў кітайскай турме. Паводле яго сяброў, працэс па справе Мікіты праходзіў у закрытым рэжыме, яму далі 11 гадоў зняволення. Цяпер танцор падаў апеляцыю, а яго сябры збіраюць грошы на адваката.

Мікіта Селязнёў. Фота: сацсеткі

Хто такі Мікіта Селязнёў

Мікіта Селязнёў родам з Віцебска. У беларускім брэйку ён адзін з найбольш прыкметных танцораў свайго пакалення. Ён выступаў на міжнародных спаборніцтвах і фестывалях, замежных брэйк-батлах і шоу.

Мікіта са сваёй дзяўчынай, якая таксама танцуе брэйк-данс. Фота: інстаграм Міікіты

Мікіта трапіў у фінал сусветнага чэмпіянату па брэйкінгу Red Bull BC One — аднаго з галоўных турніраў у гэтай культуры. Для танцора трапіць у фінал BC One прыкладна тое ж, што для спартсмена выступіць на Алімпійскіх гульнях.

Фота: інстаграм Мікіты

У супольнасці Мікіту апісваюць як «танцора, які ўмеў працаваць на вялікай сцэне і на камерным батле аднолькава ўпэўнена».

Фота: інстаграм Мікіты

Апошні пост Мікіты Селязнёва ў інстаграме датуецца 1 снежня 2024 года, ён тады вярнуўся ў Беларусь пасля выступу на чэмпіянаце па брэйк-дансу ў Маскве.

Фота: інстаграм Мікіты

На яго старонцы можна знайсці шмат відэа з вулічнымі танцамі ў розных азіяцкіх краінах, найбольш — з Кітая. 

Скрын з відэа, дзе Мікіта танцуе на адной з вуліц Шанхая

Што здарылася ў Кітаі

Паводле інфармацыі ад сяброў, Мікіту затрымалі ў Пекіне, куды ён паехаў на працу, 21 снежня 2024 года. З таго часу ён знаходзіцца за кратамі ў Кітаі. Суд быў закрыты, родныя і сябры не бачылі матэрыялаў справы, сутнасць абвінавачвання невядомая. Вядома толькі пра наведванне сауны з «новымі знаёмымі» і начлег у прыватным пакоі, пасля якога адбылося затрыманне.

На днях стаў вядомы прысуд — 11 гадоў пазбаўлення волі. Мікіта падаў апеляцыю, разгляд яго абскарджання адбудзецца цягам месяца. Паслугі адваката каштуюць 10 тысяч даляраў. Сябры і блізкія Мікіты абвясцілі збор. 

Фота з тэлеграма каманды Мікіты @help_wildjerry

За што ў Кітаі могуць даць 11 гадоў турмы

Кітайская крымінальная сістэма даволі жорсткая і часта прадугледжвае вялікія тэрміны за дзеянні, якія ў Еўропе маглі б лічыцца менш цяжкімі.

Прысуд у 10‑12 гадоў можа пагражаць, напрыклад, за наркотыкі (нават за невялікія аб’ёмы), арганізацыю або ўдзел у незаконных вечарынах з наркотыкамі, сур’ёзныя парушэнні міграцыйнага заканадаўства ў спалучэнні з іншымі артыкуламі і іншае.

Каментары14

  • Журналісцкая этыка
    12.02.2026
    Мікіта са сваёй дзяўчынай, якая таксама танцуе брэйк-данс. Фота/
    Дзяўчына давала сваю згоду на публікацыю яе фота? Чаму твар не заблюраны?
  • Y
    12.02.2026
    Россия и Китай до сих пор вершина и предел мечтаний многих белорусов.
  • Наўрад ці
    12.02.2026
    Y, можа толькі паміж вамі рускамірнымі.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць