Эканоміка11

Moody’s чакае пагаршэння якасці актываў беларускіх банкаў

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's прагназуе, што якасць актываў беларускіх банкаў у найбліжэйшыя 12—18 месяцаў пагоршыцца. Такі прагноз прыводзіцца ў справаздачы рэйтынгавага агенцтва, прысвечанага перспектывам банкаўскай сістэмы Беларусі.

На думку рэйтынгавага агенцтва, неспрыяльная эканамічная сітуацыя ў Расіі адмоўна адаб'ецца на працы беларускіх вытворчых прадпрыемстваў.

«Спад, што працягваецца ў эканоміцы Расіі (на долю Расіі прыпадае 42% беларускага экспарту), негатыўна ўплывае на крэдытаздольнасць многіх карпаратыўных пазычальнікаў Беларусі», — мяркуюць аналітыкі Moody's. 

Улічваючы гэты факт, рэйтынгавае агенцтва чакае, што велічыня праблемных крэдытаў беларускай банкаўскай сістэмы вырасце. Паводле ацэнкі Moody's, у лістападазе 2013 года доля праблемных крэдытаў у крэдытным партфелі беларускіх банкаў складала каля 5% і можа ўзрасці да 6-7% на працягу найбліжэйшых 12—18 месяцаў. 

Апрача таго, аналітыкі Moody's мяркуюць, што здольнасць беларускага ўрада аказаць падтрымку дзяржбанкам будзе зніжацца ў найбліжэйшыя год-паўтара.

«Золатавалютныя рэзервы, якія зніжаюцца, абмяжоўваюць здольнасць урада даваць банкам падтрымку ў замежнай валюце. Разам з тым падтрымка ліквіднасці банкаў у нацыянальнай валюце за кошт змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі можа прывесці да ўзмацнення інфляцыйнага ціску на эканоміку», — мяркуюць аналітыкі Moody's. 

Паводле ацэнак рэйтынгавага агенцтва, у 2014 годзе рост ВУП Беларусі складзе 2,5%. 

«Аднак, улічваючы нізкія золатавалютныя рэзервы краіны ў адносінах да плацяжоў па імпарце, высокі знешні доўг, любыя негатыўныя падзеі ў частцы выдзялення знешняга фінансавання або энергетычных субсідый Расіяй могуць выклікаць значны шок для плацежнага балансу», — лічаць аналітыкі Moody's. 

У сувязі з гэтым міжнароднае рэйтынгавае агенцтва чакае, што цяжкія ўмовы прыцягнення знешняга фінансавання прымусяць беларускі ўрад абмежаваць аб'ёмы рэсурсаў, што накіроўваюцца на стымуляванне эканомікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна4

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу33

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна4

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць