Эканоміка22

Складскія запасы працягваюць расці

У лютым складскія запасы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі працягвалі павялічвацца. На 1 сакавіка ўзровень складскіх запасаў перавысіў 80% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

На 1 сакавіка аб'ём складскіх запасаў прадпрыемстваў складаў 32,58 трлн. рублёў і дасягнуў 80,8% ад сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці (на 1 лютага — 78,2%). За студзень—люты аб'ём складскіх запасаў на прадпрыемствах краіны вырас у грашовым выражэнні на 4,6 трлн. рублёў (амаль на 480 млн. долараў у эквіваленце па сярэднямесячным курсе за ўказаны перыяд). 

Рост складскіх запасаў у студзені—лютым абумоўлены шмат у чым іх павелічэннем у арганізацыях, падведамасных Мінпраму. Складскія запасы гэтых прадпрыемстваў выраслі з пачатку года больш як на 2,3 трлн. рублёў. 

Варта адзначыць, што ў лютым рост складскіх запасаў адбыўся на прадпрыемствах ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем Мінскай вобласці.

Так, у Мінску складскія запасы на 1 сакавіка дасягнулі 120% да месячнага аб'ёму прамвытворчасці (на 1 лютага — 117,3%, на 1 студзеня — 98,5%), у Магілёўскай — 98% (94,7 і 76%), у Брэсцкай — 81,5% (79,4 і 76,6%), у Гродзенскай — 78,7% (77,6 і 68,4%), у Гомельскай — 43,6% (39,2 і 37,3%), у Віцебскай — 36,7% (35,1 і 32,4%). 

Нагадаем, што згодна з лютаўскім апытаннем прамысловых прадпрыемстваў, праведзеным Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі, многія арганізацыі лічылі ўзровень складскіх запасаў залішнім. 

Так, у лютым 2014 года ўзровень запасаў гатовай прадукцыі 43% апытаных кіраўнікоў прадпрыемстваў ацанілі як «залішні», што на 8 пунктаў вышэй за студзеньскую адзнаку, 47% палічылі «нармальным» і толькі 7% адказалі «ніжэй за норму». 

Варта адзначыць, што ў лютым 40% кіраўнікоў прадпрыемстваў канстатавалі, што попыт на іх прадукцыю ў пачатку гэтага года знізіўся.

Толькі 13% адзначылі павелічэнне попыту. На прадпрыемствах лічаць, што на дынаміку агульнага аб'ёму попыту ў большай ступені паўплывала змяненне ўнутранага попыту. Доля адказаў аб павелічэнні попыту на ўнутраным рынку склала ўсяго 12%, аб зніжэнні — 44%. 

Як паведамлялася раней, з чацвёртага квартала 2013 года Нацыянальны банк узмацніў жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі, што выказалася ў абмежаванні аб'ёмаў крэдытавання. Камерцыйным банкам было рэкамендавана абмежаваць прырост крэдытавання эканомікі 1% у месяц, а ў першым квартале 2014 года Нацбанк абвясціў пра зніжэнне рэкамендаванага параметра да 0,7% у месяц. Паводле меркавання экспертаў, абмежаванне аб'ёмаў крэдытавання магло стаць прычынай змяншэння ўнутранага попыту на прамысловую прадукцыю ў пачатку гэтага года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў1

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У старажытных хрыбетных жывёл было чатыры вокі1

Альпініст пакінуў дзяўчыну на гары, каб збегаць па дапамогу. Цяпер яго судзяць як за забойства8

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення5

У Клецку каля чыгункі знайшлі акрываўленыя трупы сабак. Што з імі здарылася?

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца14

Марыя Калеснікава адказала, хто нясе адказнасць за падзеі 2020 года і чаму не абысціся без размовы з Лукашэнкам50

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА1

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў1

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць