Мінскі аўтамабільны завод прадставіў у Расіі новыя сярэднетанажныя грузавікі серыі МАЗ-365. Прэзентацыя адбылася ў Растове-на-Доне на сустрэчы з дылерамі. Гэтыя машыны з’яўляюцца адаптаванай пад мясцовую вытворчасць версіяй кітайскага грузавіка Weichai Landking, піша Office Life.

Вытворчасць гэтых грузавікоў цяпер наладжаная ў Беларусі: кабіны зварваюць і фарбуюць на месцы, а таксама выкарыстоўваюць шмат айчынных камплектуючых. У грузавіках ставяць рухавікі беларускай вытворчасці, каробкі перадач з Мінска, шыны з Бабруйска, а таксама іншыя дэталі, зробленыя ў краіне.
Пакуль у лінейцы дзве мадэлі. Першая — грузавік масай 8 тон, які можа перавозіць крыху больш за 5 тон грузу і абсталяваны турбадызелем з аўтаматычнай каробкай. Другая — больш цяжкая версія на 10 тон з большай грузападымальнасцю і механічнай каробкай перадач. Абедзве мадэлі будуць прадавацца на расійскім рынку.
Пазней плануюць дадаць яшчэ адну мадыфікацыю на 12 тон.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары