Музыка

Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса»

Берасцейка Ксенія Аксюцік удзельнічае ў расійскім «Голасе» і блізка падабралася да перамогі. Днямі яна праспявала на сцэне праекта песню «О нём» Ірыны Дубцовай — і трапіла ў паўфінал.

Фота: xenia_aksutsik / Threads

Ксеніі 26 гадоў, яна нарадзілася і вырасла ў Брэсце. Дзяўчына расказвае ў сацсетках, што выступае на сцэне ўжо больш за 10 гадоў. У 2022‑м яна пераехала з Брэста ў Мінск і цяпер будуе сваю кар’еру ў сталіцы, у тым жа годзе Ксенія выйшла замуж. 

Дзяўчына — былая вакалістка гурта Muzzart Band, а таксама салістка сімфанічнага аркестра Classic Energy — выглядае, таксама ўжо былая. Той аркестр некалі быў здольны сабраць тысячы слухачоў у «Мінск-Арэне», але ж больш за год яго інстаграм не абнаўляецца, а сайт праекта ўвогуле больш не існуе.

Ксенія фанацее ад «Голаса» яшчэ з 12‑13 гадоў, калі спявала на аматарскім узроўні ў гуртках, і вось цяпер вырашыла паўдзельнічаць у шоу. На сляпыя праслухоўванні яна прыйшла з песняй Highway to Hell ад рок-гурта AC/DC, атрымала «так» ад чатырох настаўнікаў і пайшла ў каманду да Уладзіміра Праснякова. 

Далей дзяўчына спявала Dancing Queen ад ABBA і савецкі шлягер «Звяніць студзеньская завіруха». У чвэрцьфінале Ксенія выступіла з песняй «О нём» ад расійскай спявачкі Ірыны Дубцовай і прайшла ў паўфінал, дзе выступіць праз некалькі дзён.

Аксюцік — не адзіная беларуска, якая ўдзельнічае ў гэтым сезоне «Голаса». У чвэрцьфінале з праекта вылецела 18‑гадовая магіляўчанка Злата Барздова. Яшчэ менш у «Голасе» пратрымаўся Яўген Вярэніч. Вярэніч, якому цяпер 32 гады, нарадзіўся ў Лунінцы, атрымаў адукацыю настаўніка музыкі і спяваў у вялікім сімфанічным аркестры, але цяпер працуе ў Маскве на мясакамбінаце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1111

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда48

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ11

ГрамадстваАбнаўляецца11

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць