Грамадства

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў магілёўскую турму

Паводле інфармацыі былых палітвязняў, у лютым Паўла перавялі без рэчаў і без біркі ў магілёўскую турму №4. Ёсць верагоднасць, што ў дачыненні да яго распачалі новую справу, піша «Вясна».

Павел Белавус. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Павел Белавус вядомы ў Беларусі як культурніцкі менеджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі «Арт Сядзіба». Яго затрымалі ў лістападзе 2021 году і пасля 45 дзён адміністрацыйных арыштаў завялі крымінальную справу.

Па артыкуле за «здраду дзяржаве» ён атрымаў вялікі тэрмін — 10 гадоў і штраф сумай 500 базавых адзінак (18,5 тысячы рублёў). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі за гэта тры гады калоніі. За публічныя заклікі да захопу ўлады — чатыры гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем — чатыры гады пазбаўлення волі.

Агулам лукашэнкаўскі суд прызначыў пакаранне Паўлу Белавусу ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі.

Паўлу Белавусу цяпер 38 гадоў. На волі палітвязня чакаюць жонка і двое дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць