Свет11

ЗША папярэдзілі пра пік цэн на нафту ў найбліжэйшыя тыдні

У найбліжэйшыя тыдні цэны на нафту могуць дасягнуць піку. Яны, верагодна, будуць расці, пакуль танкеры не пройдуць праз Армузскі праліў, заявіў міністр энергетыкі ЗША Крыс Райт на канферэнцыі Semafor World Economy, піша CNN.

Крыс Райт. Фота: F. Carter Smith / Bloomberg via Getty Images

Тэлеканал адзначае, што цэны на нафту выраслі ў панядзелак, наблізіўшыся да $100 за барэль.

Да гэтага The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, паведаміла, што кіраўнікі трох буйных нафтавых кампаній ЗША папярэдзілі адміністрацыю прэзідэнта Дональда Трампа пра цяжкія наступствы працяглай блакады Іранам Армузскага праліва і магчымым пагаршэнні энергетычнага крызісу.

Нафтавыя кампаніі заявілі, што працяглае закрыццё Армузскага праліва можа рэзка парушыць глабальныя ланцужкі паставак паліва. Пасля пачатку аперацыі ЗША і Ізраіля Іран абвясціў пра прыпыненне гандлю праз Армузскі праліў, праз які праходзіла 15—20% сусветнай нафты, кандэнсату і нафтапрадуктаў, а таксама больш за 30% паставак СПГ.

Блакада Армузскага праліва прывяла да росту сусветных цэн на нафту. Аднак яны знізіліся на фоне пагаднення ЗША і Ірана аб перамір’і на два тыдні.

Каментары1

  • Жэка
    16.04.2026
    Кошт нафты Брэнт пры Абаме і Байдэне:
    Абама:
    2009 — $61.49
    2010 — $79.51
    2011 — $111.26
    2012 — $111.65
    2013 — $108.64
    2014 — $99.02
    2015 — $52.35
    2016 — $43.55 

    Байдэн:
    2021 — $70.68
    2022 — $100.78
    2023 — $82.47
    2024 — $80.53

    І неяк жылі. Гістэрык не было.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць