Грамадства99

Сацыяльны марш пачнецца а 12‑й ля Акадэміі навук

Аргкамітэт Сацыяльнага маршу пагадзіўся з умовамі чыноўнікаў Менгарвыканкаму. Тым ня менш, ці пойдуць удзельнікі маршу на Бангалор, яшчэ не вядома.

Сацыяльны марш, які мае прайсьці 4 лістапада, пачнецца а 12 гадзіне каля Акадэміі Навук.

Пра гэта паведаміў прэс‑цэнтру Хартыі’97 сябра аргкамітэта акцыі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Па словах палітыка, такое рашэнне сёння прыняў аргкамітэт Сацыяльнага маршу. Разам з тым, па словах Лябедзькі, арганізатары акцыі таксама маюць намер прыйсці а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу, каб правесці ўдзельнікаў акцыі да дазволенага месца збору.

Далейшы маршрут акцыі (ад Акадэміі навук), па словах лідэра АГП, пакуль не вызначаны.

«Наша задача прыцягнуць людзей, якія ніколі не хадзілі на такія мерапрыемствы, таму тут ёсць некаторае далікацтва: як сумясціць актыўнасць актыўных людзей і тых, хто да гэтага пакуль насцярожана ставіцца. Поспехам будзе, калі атрымаецца сумясціць актыўных людзей, студэнцтва, з тымі, хто ні разу не выходзіў на акцыі. Важна, каб людзі не баяліся. Таму мы вырашылі пачаць акцыю на Акадэміі навук. Але далей — кропка. Якім будзе маршрут далей, аргкамітэт сёння не прымаў рашэнне», — паведаміў Лябедзька.

Учора Менгарвыканкам не даў дазволу арганізатарам Сацыяльнага маршу на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце. Нагадаем, заяўка на правядзенне 4 лістапада ў Менску Сацыяльнага маршу была пададзеная ў гарвыканкам 21 верасня. Арганізатары планавалі, што марш пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы сталіцы да будынка Нацыянальнай бібліятэкі.

23 кастрычніка заяўнікі Сацыяльнага маршу сустрэліся з прадстаўнікамі Менгарвыканкама. Кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення сталічнай адміністрацыі Генадзь Курбека заявіў, што дазволу на заяўлены маршрут дадзена не будзе, і прапанаваў іншы маршрут — ад пляцоўкі перад прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да плошчы Бангалор.

Хартыя'97

Каментары9

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей7

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей7

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць