Грамадства

Мікрапазычальнікі: Да нас не толькі наркаманы ходзяць, але і міліцыянеры!

… а таксама супрацоўнікі банкаў, ды спартоўцы. Бізнэсоўцы па мікразаймах кажуць, што яны дзяржаве выгадныя. 

Тры тыдні прайшло з сустрэчы Лукашэнкі са старшынёй Нацбанка Ермаковай па пытаннях прэзідэнцкага ўказа аб мікрафінансавых арганізацыях. Указа няма, затое ёсць уражанне, што гэтых «крэдытаў на тыдзень» пад фантастычны працэнт стала больш! 

«Указ на дапрацоўцы, як толькі будзе прыняты, можна пра нешта гаварыць. А цяпер Нацбанк ніяк не рэгулюе дзейнасць мікрафінансавых арганізацый і законнасць іх дзейнасці», — кажуць Еўрарадыё ў прэс-службе Нацбанка

Па версіі старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай, такі указ павінен абараняць тых, хто бярэ грошы пад высокі працэнт. 

«Даюць грошы пад высокія працэнты, а вяртаць такія грошы складана. Трэба пераглядзець штрафныя санкцыі для тых, хто не вяртае грошы», — кажа Ермакова. Акрамя таго, так званыя «мікрафінансавыя арганізацыі» павінны будуць мець немаленькі ўстаўны фонд і ліцэнзію. 

Еўрарадыё заўважыла, што ўмовы мікразаймаў за гэты час ніяк не змяніліся: тыя ж 2% у дзень, больш за 700% гадавых!

«Не трэба казаць, што у нас толькі наркаманы фінансуюцца. Няпраўда! І міліцыянеры ёсць, і працаўнікі банкаў. Наркаманаў мы наадварот адсейваем», — кажуць Еўрарадыё ў камерцыйнай структуры, дзе даюць такія хуткія грошы. Але што цікава: у метро і інтэрнэце з’явілася шмат рэкламы хуткіх грошай.

Рэкламуюць крэдыты нават у сацыяльных сетках. Тэлефаную нейкаму Мішы Халастому — яго кантакты ў сацсетцы. У Мішы можна пазычыць да 200 мільёнаў рублёў, пазычаюць нават беспрацоўным! Жыццярадасны голас мэнэджара тлумачыць мне дзіўную схему атрымання грошай: 

«Да прыкладу, вы афармляеце растэрміноўку на пакупку тэлефона ў салоне на суму 3,5 мільёны рублёў. Я купляю ў вас гэты тэлефон па рыначным кошце — за 200 долараў. Даю вам грошы. А вы плаціце растэрміноўку. Гэта будзе танней, чым, да прыкладу, узяць на гэтую ж суму крэдыт у банку пад 47%», — распавядае мэнэджар. У Нацбанку ніяк не тлумачаць такую схему пазычання грошай.

На дзіва, прадстаўнікі бізнэсу мікразаймаў самі чакаюць прэзідэнцкі ўказ. Кажуць, што адсее дробных займадаўцаў, і можна будзе будаваць бізнэс. З іншага боку, чакаюць і мінусы.

«Шмат незваротаў пазыкі. Бяруць грошы і не аддаюць. А калі будзе ва ўказе абмежаваная пеня, дык нам гэта не выгадна. Чалавек возьме грошы — мільён. І максімум, што будзе вяртаць — два мільёны. Ён год будзе цягнуць! А праз год, улічваючы інфляцыю, дэвальвацыю, гэта нічога не будзе каштаваць», — кажа бізнэсовец.

Пры гэтым, бізнэсоўцы заўважаюць: наўрад ці Нацбанк будзе абмяжоўваць працэнтную стаўку на крэдытах, бо многія сыйдуць з-за нявыгаднасці з бізнэсу:

«Яны не клапоцяцца аб простых людзях, аб тых, хто бярэ грошы».

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі6

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць