Грамадства11

Новыя правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

Адпаведны ўказ № 130 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 сакавіка.

Новыя правілы прадугледжваюць адмену паасобнага конкурсу для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх школ, адмену прафесійна-псіхалагічнага суразмоўя для некаторых факультэтаў, а таксама пашырэнне мэтавай падрыхтоўкі па ўсіх спецыяльнасцях.

У прыватнасці, новая рэдакцыя правілаў дазваляе заключаць дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста паміж арганізацыяй-замоўцай кадраў і абітурыентам незалежна ад месца яго пражывання і адзнак па прадметах уступных выпрабаванняў. У рамках пашырэння мэтавай падрыхтоўкі павялічваецца таксама прыём абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях — да 40 %; ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі — па сельскагаспадарчых і медыцынскіх спецыяльнасцях да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях — да 30%.

ВНУ атрымалі магчымасць правядзення дадатковага набору па ўсіх спецыяльнасцях на вольныя месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў. Тэрміны і ўмовы набору будзе вызначаць Міністэрства адукацыі.

У адпаведнасці з правіламі, давераныя асобы абітурыентаў атрымалі права на падачу дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі.

Правіламі ўводзіцца шэраг прэферэнцый для абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю, педагагічныя і ваенныя, а таксама фізічнай культуры і спорту.

Новыя правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ планавалася прыняць да лістапада 2013 года. У канцы жніўня старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Анатоль Рубінаў паведаміў журналістам, што камісія будзе рэкамендаваць гэтыя тэрміны Мінадукацыі.

«Каб не атрымалася так, што мы напярэдадні новай уступнай кампаніі пачнем іх мяняць. Трэба зрабіць гэта загадзя, каб людзі паглядзелі, вывучылі і прызвычаіліся да зменаў», — растлумачыў ён.

Каментары1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць