Грамадства55

Мікалай Аўтуховіч выйдзе на свабоду 8 красавіка

8 красавіка ў Мікалая Аўтуховіча заканчваецца тэрмін адбыцьця пакараньня, і ён павінен выйсьці з турмы, паведаміла ягоная адвакатка Тацяна Чыгак.

Сёньня ў Ленінскім раённым судзе Горадні адбыўся папярэдні разгляд скаргі Мікалая Аўтуховіча на выкарыстаньне адносна яго мераў спагнаньня. Справа, прызначаная на сераду, будзе разглядацца з выездам на месца адбыцьця пакараньня — у турму № 1 на вуліцы Кірава ў Горадні. Яўка Аўтуховіча на судовае паседжаньне была прызнаная абавязковай, зазначыла Тацяна Чыгак.

Асуджанага будуць дапытваць, а ён будзе даваць свае тлумачэньні пра акалічнасьці спагнаньняў, накладзеных на яго адміністрацыяй турмы.

Двойчы яму далі вымову і адзін раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Сам ён гэтыя спагнаньні лічыць незаконнымі, патлумачыла адвакатка. Аўтуховіч лічыць, што ніякіх парушэньняў зь ягонага боку не дапускалася. Гэтая скарга і будзе прадметам дасьледаваньня на выязным паседжаньні суду, усе акалічнасьці, што ў ёй указаныя, удакладніла адвакатка. Будуць дапытваць сьведак як з боку адміністрацыі турмы № 1, так і з боку Аўтуховіча.

У выпадку, калі спагнаньні прызнаюць неабгрунтаванымі, будзе пераглядацца і рашэньне аб выкарыстаньні ў дачыненьні да Аўтуховіча мераў прэвэнтыўнага нагляду.

Гэтае рашэньне было прынятае днямі. Аднак Тацяне Чыгак невядома, якія ў ім прадугледжаныя абмежаваньні для Мікалая Аўтуховіча пасьля вызваленьня.

У 2009 годзе палітвязьня Мікалая Аўтуховіча паўторна зьняволілі, гэтым разам на пяць гадоў і два месяцы. Падставай сталі пяць паляўнічых патронаў: артыкул 295 частка 3 Крымінальнага кодэксу — «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес66

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў13

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес66

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць