Свет66

Абама: Халоднай вайны няма, Расія — не Савецкі Саюз

Барак Абама заявіў, што праз супрацьстаянне Захаду з Расіяй і анексію Крыма новая халодная вайна не пачынаецца, але расійскі народ зразумее, што не зможа дасягнуць бяспекі, заможнасці і павагі ў свеце, выкарыстоўваючы грубую сілу.

Пра гэта амерыканскі прэзідэнт заявіў пасля саміту ЕС — ЗША.

«Зразумейце, гэта не новая халодная вайна. У адрозненне ад Савецкага Саюза, Расія не стаіць на чале блока дзяржаваў, не мае глабальнай ідэалогіі. ЗША і НАТО не хочуць ніякага канфлікту з Расіяй», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

«Насамрэч за 60 гадоў мы з НАТО не заваёўвалі новых тэрыторый, але былі разам, каб нашы народы былі свабоднымі. Але што мы заўсёды будзем рабіць — дык гэта трымацца нашага непарушнага абавязання — Артыкула 5 (Дамовы НАТО), абараняючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашых саюзнікаў. І гэтае абавязанне мы не парушым», — дадаў Абама.

Ён адзначыў, што цяпер самалёты НАТО патрулююць неба над балтыйскімі краінамі, і НАТО таксама ўзмацніла прысутнасць у Польшчы і далей гатовая нарошчваць прысутнасць у рэгіёне ў выпадку неабходнасці.

«Вядома, Украіна — не сябар НАТО, часткова праз складаную гісторыю ўзаемаадносін з Расіяй. З часам расійскі народ зразумее, што ён не зможа дасягнуць бяспекі, заможнасці і жаданага статусу ў свеце з дапамогай грубай сілы», — сказаў Абама.

«Вось чаму цягам крызісу (у Крыме) мы будзем аб'ядноўваць наш ціск на Расію з палітыкай адчыненых дзвярэй для дыпламатыі. І я веру, што для Украіны і Расіі стабільны мір прыйдзе праз дээскалацыю, праз наўпросты дыялог урадаў краін і міжнароднай супольнасці», — заявіў амерыканскі лідар.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі8

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

Камандзір 136‑й расійскай мотастралковай брыгады загінуў у ДТЗ у Луганскай вобласці4

Кім была жонка Нікаласа Мадура? Яна не такая простая3

У Мінску кватэру без аздаблення хочуць здаць у арэнду за $990

У Беларусі сярод зімы заўважылі вужаку5

На трасе пад Дзяржынскам сутыкнуліся трактар і два аўтамабілі

«Гэты хлопец, відаць, падасланы — у яго боты начышчаныя»: Севярынец расказаў гісторыю з’яўлення Дашкевіча ў «Маладым фронце»36

«Я цяпер цалкам іншы чалавек». Пісьменніца Святлана Курс пра рак і сваю філасофію жыцця9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі8

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць