Мова1818

Як правільна: Скідзель або Скідаль?

У літаратуры сустракаюцца два варыянты назвы горада, які знаходзіцца ў 30 км ад Гродна.

На варыянце «Скідаль» настойвае руска-беларускі слоўнік, які выйшаў у 1953 годзе пад рэдакцыяй Якуба Коласа, Кандрата Крапівы і Пятра Глебкі і перавыдаецца дагэтуль. Той жа варыянт сустракаецца ў «Слоўніку беларускай мовы», які выйшаў пад рэдакцыяй акадэміка Бірылы. Але ў 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі» выкарыстоўваецца варыянт «Скідзель». 

Нядаўна сваю кнігу па гісторыі горада («Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя») напісалі гісторыкі Сяргей Токць і Мікалай Дзелянкоўскі. Чаму яны выкарыстоўваюць менавіта гэты варыянт?

Варыянт «Скідзель» ужываецца ў Літоўскай метрыцы і дакументах земскага суда ўжо з канца ХV — пачатку ХVІ стагоддзя, кажа Сяргей Токць.

Гэта назва прайшла праз увесь гістарычны перыяд і выкарыстоўваецца дагэтуль. А «Скідаль», паводле слоў Токця, часам кажуць мясцовыя жыхары.

З апошнім меркаваннем цалкам згодны палітык і мовазнаўца Пётра Садоўскі. Прыязджаючы ў госці да брата, які працаваў на мясцовым заводзе галоўным эканамістам, Садоўскі чуў ад мясцовых жыхароў «Скідаль».

Мовазнаўца Зміцер Саўка тлумачыць, што спрадвечным з’яўляецца варыянт «Скідзель», які мае балцкае паходжанне. «Скідэлем» горад зрабілі палякі.

Такім жа шляхам утварыліся шэраг беларускіх прозвішчаў. Напрыклад, прозвішча лётчыка Гастэла, героя Другой сусветнай вайны, у рэальнасці магло гучаць як Гасціла.

У сваю чаргу назва «Скідаль» утварылася ад «Скідэля». Як тлумачыць Зміцер Саўка, гэта беларуская форма польскага варыянта.

Такім чынам, слоўнікі фіксуюць два розныя варыянты.

А вы як мяркуеце? Як правільней? Адказвайце ў каментах, асабліва калі Вы з тых мясцін.

Каментары18

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →