Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ганна Брасер не выключыла, што асамблея можа не прыняць ніякіх санкцый супраць Расіі.
«Існуе тры варыянты. Першы — не прымаць ніякіх санкцый. Другі — пазбавіць расійскую дэлегацыю ўсіх паўнамоцтваў… І трэці варыянт — прыняць якія-небудзь санкцыі», — сказала Брасер.
«Усе тры варыянты магчымыя», — дадала старшыня ПАРЕ.
Таксама стала вядома, што асамблея мае намер разгледзець пытанне аб увядзенні магчымых санкцый супраць Расіі 10 красавіка.
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў і з'яўляецца найстарэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Яна была заснавана ў 1949 годзе.
Каментары