Свет11

У Расіі пачалі штрафаваць не за падпіскі, а за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У Расіі пачалі прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома пра тры такія штрафы, піша выданне «Вёрстка».

Так, 5 лютага суд у Чачні аштрафаваў мясцовага жыхара Ісу Магамадава за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сума штрафу і акалічнасці справы невядомыя. Раней Магамадаў працаваў у прыватным ахоўным прадпрыемстве «Альфа-Легіён», заснавальнікамі якога з’яўляюцца члены Асацыяцыі ветэранаў спецназа «Альфа».

Раней у лютым камісія па справах непаўналетніх аштрафавала на тры тысячы расійскіх рублёў (110 беларускіх) 16‑гадовага падлетка з Кемераўскай вобласці за пошук інфармацыі пра «арганізацыю, прызнаную тэрарыстычнай».

Першы штраф (таксама каля 110 беларускіх рублёў) быў вынесены 10 снежня 2025 года — жыхару Каменска-Уральскага Свярдлоўскай вобласці. Медбрата Сяргея Глухіх пакаралі за прагляд выявы шэўрона батальёна «Азоў».

Каментары1

  • .
    07.03.2026
    Беларусы ў Беларусі і якія ездзяць у Беларусь. Зрабіце высновы.
    Напрыклад, не карыстайцеся Яндэкс-Пошукам, Алісай і па магчымасці іншымі іх сэрвісамі. Не будзьце залагіненымі ў яндэксе або яго пошце. Калі вельмі трэба, то зайдзіце з прыватнай сесіі браўзера і праз VPN.
    Яндэкс не хавае, што збірае інфармацыю аб карыстальніках і што аддае яе па запытах дзяржаўных устаноў РФ.

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць