Свет11

Зяленскі расказаў, што расійскія спецслужбы 11 разоў спрабавалі яго забіць

Дзеці прэзідэнта Украіны жывуць у сакрэтным месцы.

Зяленскі падчас візуту ў Вільню, 25 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў у падкасце World of Trouble брытанскай газеты Independent, што расійскія спецслужбы прынамсі 11 разоў спрабавалі яго забіць. Па меркаваннях бяспекі яму даводзіцца толькі зрэдку наведваць жонку і дзяцей, якіх яго прысутнасць можа паставіць пад пагрозу, пераказвае Bild.

Зяленскі таксама распавёў, што ягоныя дзеці адчуваюць на сабе тыя ж праблемы, што і многія дзеці ва Украіне: «Яны ходзяць у школу, яны вучацца і павінны вельмі хутка бегчы ў сховішча [падчас паветранай трывогі]». Дзеці Уладзіміра і Алены Зяленскіх, 13‑гадовы Кірыл і 21‑гадовая Аляксандра, жывуць у сакрэтным месцы — каб таксама не падвергнуцца замахам.

Сам прэзідэнт Украіны, паводле яго слоў, таксама праводзіць большую частку часу ў розных абароненых месцах. Расійскія спецслужбы назіраюць за кожным яго рухам. Паводле ягоных звестак, спецпадраздзяленні ФСБ атрымалі загад «абезгаловіць» украінскае кіраўніцтва.

Каментары1

  • Володиимир Олексаандрович
    07.03.2026
    А что там внуки Лукашенко. Нормально там все. Будут всю жизнь изгоями.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць