У мінулыя выхадныя ў Чарнігаве невядомыя абмалявалі расійскімі трыкалорамі некалькі помнікаў.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў вучоны сакратар Нацыянальнага архітэктурна-гістарычнага запаведніка «Чарнігаў старажытны» Сяргей Чарнякоў.
«6 красавіка ў Чарнігаве зарэгістраваныя некалькі выпадкаў прарасійскага вандалізму. У прыватнасці, фарбай намаляваны расейскі трыкалор на помніку гетману Івану Мазэпе, на мемарыяле Славы на Болдзінай гары і памятным знаку ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў (танку Т-34). Аб актах вандалізму паведамілі праваахоўным органам», — напісаў Чарнякоў.
Паводле інфармацыі чарнігаўскага сайта «Падзеі і каментары», таксама ў горадзе з'явіліся ўлёткі правакацыйнага зместу. У іх рускамоўным жыхарам Украіны, чые рэлігійныя, культурныя і моўныя правы парушаюцца, прапаноўвалі звяртацца на «гарачую» лінію Міністэрства рэгіянальнага развіцця Расійскай Федэрацыі.
У панядзелак на брыфінгу старшыня Чарнігаўскай абласной адміністрацыі Уладзімір Івашка паведаміў, што міліцыя знайшла правапарушальнікаў. Таму ўжо вядома, што ўлёткі ляпіла асоба, якая «не мае дачынення да якіх-небудзь знешніх ці ўнутраных праектаў», гэты чалавек проста выказваў свой пункт гледжання. А вось помнікі, па словах Івашка, размалявалі прадстаўнікі вядомых палітычных сілаў, прадстаўленых у гарадскім савеце і грамадскіх арганізацыях.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары