Мінздароўя Украіны: Звесткі пра 780 загінулых на Майдане — брахня і правакацыі
Міністэрства аховы здароўя Украіны абвяргае інфармацыю, што падчас Майдану ў Кіеве загінулі 780 чалавек, і лічыць яе правакацыйнай.
Пра гэта гаворыцца ў рэакцыі Міністэрства аховы здароўя на заяву Анастасіі Палішчук, якая, прадстаўлючыся валанцёрам- медыкам, заявіла пра 780 загінулых удзельнікаў падзей у пратэстным Кіеве.
Паводле афіцыйнай статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 красавіка з 30 лістапада 2013
загінулі і памерлі 105 чалавек (з іх — 94 чалавекі падчас сутыкненняў па вуліцы інстытуцкай),
цяпер на лячэнні ў установах аховы здароўя знаходзіцца 102 чалавекі.
«Міністэрства аховы здароўя — у асобе міністра Алега Мусія, у мінулым кіраўніка медыцынскай службы Майдана, праз рукі якога фактычна прайшлі амаль усе загінулыя падчас сутыкненняў у цэнтры Кіева — пацвярджае афіцыйную статыстыку і заяўляе, што такія паведамленні ў СМІ не адпавядаюць рэчаіснасці і носяць адкрыта правакацыйны характар», — гаворыцца ў паведамленні.
Па перакананні Мусія, «ва ўмовах інфармацыйнай вайны з Расійскай Федэрацыяй падобныя паведамленні можна расцэньваць як заказаныя спецслужбамі і дэзарыентуючымі сусветную супольнасць аб рэальным стане новай палітычнай і эканамічнай сістэмы Украіны, у прыватнасці, аб нацыянальнай сістэме аховы здароўя».
Каментары