Свет22

У Іране выбухнулі масавыя пратэсты з-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі

У Іране выбухнулі найбуйнейшыя за апошнія тры гады пратэсты, асноўную частку ўдзельнікаў якіх склалі гандляры і ўладальнікі крам. Прычыны — рэзкая дэвальвацыя нацыянальнай валюты (28 снежня іранскі рыял аслаб да рэкордна нізкага ўзроўню — каля 1,4 мільёна за даляр), адстаўка кіраўніка Цэнтральнага банка Махамада Фарзіна, а таксама рост цэн на прадукты харчавання і лекі на фоне санкцыйнага ціску і пагаршэння эканамічнай сітуацыі пасля вайны з Ізраілем, паведамляе Associated Press.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Fatemeh Bahrami / Anadolu via Getty Images

Пратэсты пачаліся ў нядзелю з невялікіх мітынгаў на буйных рынках мабільнай сувязі ў цэнтры Тэгерана, дзе дэманстранты скандавалі антыўрадавыя лозунгі. Пазней акцыі прайшлі на вуліцы Саадзі, у раёне Шуш, каля вялікага Тэгеранскага базара, а таксама ў іншых гарадах — Ісфахане, Шыразе і Мешхедзе. Мясцовыя ўніверсітэцкія студэнты таксама далучаліся да пратэстаў. У некаторых раёнах Тэгерана паліцыя прымяняла слёзатачывы газ.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, інфляцыя ў снежні ўзрасла на 42,2% у гадавым вылічэнні, цэны на прадукты харчавання — на 72%, а на медыцынскія тавары — на 50% у параўнанні з мінулым годам. Больш за тое, насельніцтва занепакоіла інфармацыя пра магчымасць павышэння падаткаў на іранскі Новы год (21 сакавіка). У снежні ўпершыню за шэсць гадоў улады павялічылі кошт на бензін.

На фоне масавых выступленняў улады Ірана абвясцілі пра гатоўнасць пайсці на кампрамісы з дэманстрантамі. Прэзідэнт краіны Масуд Пезешкіян заявіў, што даручыў міністру ўнутраных спраў выслухаць «законныя патрабаванні» пратэстоўцаў. Плануецца стварэнне механізму дыялогу з лідарамі акцый, каб вырашаць праблемы мірным шляхам.

Акрамя таго, Пезешкіян паабяцаў прыняць «фундаментальныя меры» па рэформе грашова-крэдытнай і банкаўскай сістэмы і захаванні пакупніцкай здольнасці грамадзян.

Раней, у 2022—2023 гадах, Іран таксама ахоплівалі пратэсты з-за росту цэн, у тым ліку на хлеб, а таксама вялікія выступленні пасля смерці 22‑гадовай Махсы Аміні ў паліцэйскім пастарунку.

Каментары2

  • Шрэк
    30.12.2025
    Выбухнулі, а вы толькі сёння напісалі. А пасля крыўдуеце, што да Беларусі няма ўвагі.
    Ужо трэці дзень запар вядуць пратэсты студэнты.
  • Абу
    31.12.2025
    Чаму гэта у выпадку з Іранам санкцыі працуюць, а з Лукарэйхам - не?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць