Здароўе44

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць

Дактары ў Беларусі ставяцца з асаблівай насцярожанасцю да цяперашняга сезона грыпу. Пра гэта паведаміў доктар-інфекцыяніст Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мікіта Салавей.

Здымак ілюстрацыйны: «Наша Ніва»

Па словах Мікіты Салаўя, цяпер шырока распаўсюджваецца субклад К віруса грыпу А (H3N2), вядомы як «ганконгскі грып». Гэта не зусім новы вірус, а змененая версія ўжо вядомага грыпу, які выклікае сезонныя ўспышкі штогод.

Доктар тлумачыць, што вірус грыпу пастаянна муціруе, і калі назапашваецца шмат змен, з’яўляецца асобны варыянт. У субклада К выяўлена каля дзесяці мутацый у бялку, які распазнаецца імуннай сістэмай.

H3N2 і раней часта прыводзіў да больш цяжкага працякання хваробы, а сёлета ў некаторых краінах сезон грыпу пачаўся раней, чым звычайна. Асабліва цяжка пераносяць захворванне дзеці, людзі з хранічнымі хваробамі і пажылыя, што выклікае занепакоенасць медыкаў.

Разам з тым доктар падкрэслівае, што вакцынацыя застаецца эфектыўнай. У склад вакцын уваходзіць кампанент H3N2, і нават пры зменах віруса прышчэпка зніжае рызыку цяжкага працякання хваробы і развіцця ўскладненняў.

Калі чалавек захварэў, Мікіта Салавей раіць не пераносіць грып «на нагах» і заставацца дома пры з’яўленні сімптомаў. Важна выконваць рэспіраторную гігіену — праветрываць памяшканні, насіць маску ў грамадскіх месцах, прыкрываць рот пры кашлі і чханні, а таксама часта мыць рукі.

Акрамя таго, варта абмежаваць фізічныя нагрузкі, піць дастаткова вадкасці цягам дня, а пры высокай тэмпературы (звыш 38—38,5°C) прымаць жарапаніжальныя сродкі. Людзям з груп рызыкі асабліва важна своечасова звяртацца да доктара.

Каментары4

  • Врач, Познань
    31.12.2025
    Атаясам, осельтамивир - фуфломицин для дурачков. «простуда длится 7 дней без нашего препарата. Принимая наш фуфломицин - всего лишь неделю»
  • Дубль два?
    31.12.2025
    Саща, китайцам надо заретить въезд в страну. Иначе, как в двадцатом, уже не соскочишь!!!!
  • Атаясам
    31.12.2025
    Врач, Познань, осельтамівір ніякі не фуфламіцын. Грып - вельмі небяспечны вірус - можа імгненна на запаленне лёгкіх пайсці.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць