Свет

Ва Украіне абвясцілі ў вышук блогера, які некалькі гадоў таму ўцёк у Мінск

Ва Украіне аб’явілі ў міжнародны вышук ураджэнца Львоўскай вобласці Уладзіміра Шарамету-Паньчака і завочна яго арыштавалі, паведамляе «Радыё Свабода».

Уладзімір Паньчак-Шарамета. Фота: БелТА

Шарамету-Паньчаку выставілі падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і ў апраўданні ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Справу пачалі яшчэ 27 ліпеня 2023 года. Па законе яму пагражае ад 5 гадоў да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

У апошнія гады Шарамета-Паньчак удзельнічаў у відэапраектах беларускага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, дзе распаўсюджваў антызаходнія і антыўкраінскія матэрыялы. Раней БелТА прадстаўляла яго як прадпрымальніка, які больш за 20 гадоў жыў у Лондане.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх следчых, Шарамета-Паньчак з’ехаў з Украіны ў Польшчу ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, а потым перабраўся ў Мінск. Там з красавіка па жнівень 2024 года ён удзельнічаў у запісах для YouTube-канала БелТА, прадстаўляючыся як Уладзімір Паньчак.

У лютым 2025 года паведамлялася, што гэты дзеяч быў затрыманы ў Беларусі па артыкуле аб распальванні варожасці або за незаконнае выкарыстанне дронаў. Цяпер, аднак, Шарамета-Паньчак знаходзіцца ў Мінску на волі і актыўна вядзе свае сацыяльныя сеткі ў TikTok, Instagram і Telegram, пераважна па-ўкраінску.

У ліпені 2024 года ўкраінскі цэнтр «Міратворац» уключыў яго ў сваю базу за дзейнасць, накіраваную на падрыў суверэнітэту і абароназдольнасці Украіны, дыскрэдытацыю сілавых структур, перашкоды законнай дзейнасці Узброеных сіл, а таксама дэстабілізацыю грамадска-палітычнага жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты18

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты18

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць