Свет33

Пуціну пабудавалі яшчэ адзін палац — у анексаваным Крыме

Супрацоўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК), які ў свой час заснаваў Аляксей Навальны, высветлілі, што ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з’явіўся новы палац на мысе Ая ў Крыме.

Фота: ФБК

Спачатку гэты комплекс будавалі як дачу былога прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, але пасля анексіі Крыма будаўніцтва прызналі незаконным. Аб’ект перадалі блізкім да Пуціна бізнэсменам Юрыю і Барысу Кавальчукам, пасля чаго перабудавалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Федэральнай службы аховы Расіі. На ўсё гэта патрацілі не менш за 10 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 127,4 мільёна даляраў).

Па словах ФБК, цяпер палац амаль не падобны на дачу Януковіча — у параўнанні з ім яна выглядала як «халупа». У галоўным будынку ёсць зал на 233 квадратных метраў са сталом на 20 чалавек, спальня плошчай 154 квадратныя метры з мармуровай ваннай і джакузі, яшчэ адна спальня на 183 квадратныя метры.

На ніжнім паверсе знаходзіцца асабістая бальніца з некалькімі кабінетамі: там ёсць кабінет тэрапеўта з ультрагукавым апаратам, стол для агляду і масажу, абсталяванне для аналізаў, электракардыёграф і прыбор для фізіятэрапіі. Таксама ёсць кабінет стаматолага і аперацыйная з сучасным абсталяваннем, спа-цэнтр з басейнам, крыякамера, кіназала, більярдная і вінны пограб.

Побач з галоўным будынкам размешчаныя гатэльныя апартаменты, на даху якіх — парк з відам на мора, а на тэрыторыі каля 3,5 гектара — верталётная пляцоўка.

ФБК піша, што фінансавалі будаўніцтва бізнэсмен Уладзімір Колбін (сын сябра дзяцінства Пуціна), фірма «Аратрон» і кампанія «Форстыс», якая, магчыма, звязаная з Юрыем Кавальчуком. Раней «Новая газета» таксама паведамляла, што дача на мысе Ая належыць сябрам Пуціна і называла яе «дачай Кавальчука».

Каментары3

  • ...
    30.12.2025
    Будто он будет жить вечно :D
  • Ёсік
    30.12.2025
    Навошта спальня на 200 кв м? Мне 19 зашмат, бо там я толькі сплю. Навошта, дыктатары, вам такія палацы па ўсёй краіне, што сіпаты, што малы?
  • Глядзіце глыбей!
    30.12.2025
    Ёсік, гэта - каштоу́ная нерухомасць для нашчадкау́!

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць