Гісторыя22

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна

Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц» выйшла ў гродзенскай друкарні Аляксандра Рыжага. Гэта вынік шматгадовай працы гродзенскіх гісторыкаў розных пакаленняў. У кнізе аўтары спрабуюць ахапіць гісторыю гродзенскіх вуліц і архітэктуры горада, пачынаючы з XII стагоддзя. Пра выхад кнігі паведаміў у фэйсбуку сам Аляксандр Рыжы, піша Hrodna Life.

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна
Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц». Фота: Facebook-старонка Аляксандра Рыжага

Падобных кніг — гарадскіх энцыклапедый, дзе расказваецца гісторыя кожнага будынка ў гістарычным цэнтры — у беларускім краязнаўстве больш няма.

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна
Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц». Фота: фэйсбук-старонка Аляксандра Рыжага

У кнізе сабраныя звесткі пра кожны цікавы з архітэктурнага пункта гледжання будынак. Інфармацыя пра вуліцы Гродна прыведзена ў алфавітным парадку. У рамках кожнай вуліцы апісаныя як знакавыя аб’екты — замкі, святыні, палацы, комплексы будынкаў, так і ўся тыпавая забудова. Можна даведацца, хто ў якую эпоху валодаў канкрэтным будынкам, якія ўстановы там размяшчаліся, калі і кім будынкі перабудоўваліся.

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна
Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц». Фота: фэйсбук-старонка Аляксандра Рыжага

Усяго ахоплена гісторыя каля 150 вуліц Гродна і больш як тысячы будынкаў. Таксама ў кнігу ўвайшлі даныя пра былыя вёскі, якія цяпер сталі часткай горада. На сённяшні дзень кніга «Гродна. Біяграфія вуліц» гэта найбольш падрабязны каталог гістарычных звестак пра архітэктуру Гродна.

Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц» выйшла праз 13 гадоў пасля іншага падобнага выдання — «Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы» з серыі «Гарадзенская бібліятэка». З таго часу краязнаўцы і гісторыкі адкрылі новыя факты і больш дэталёва даследавалі ўжо вядомую інфармацыю. У новай кнізе выпраўлена шмат памылак і недакладнасцяў, дапушчаных у папярэднім выданні.

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна
Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц». Фота: фэйсбук-старонка Аляксандра Рыжага

Праца над амаль 600‑старонкавай кнігай заняла каля пяці гадоў. Сярод аўтараў — гісторыкі і краязнаўцы Алесь Госцеў, Ігар Трусаў, Віктар Саяпін, Мечыслаў Супрон, Андрэй Чарнякевіч, Андрэй Вашкевіч, Ігар Лапеха. Кніга багата ілюстраваная старымі і сучаснымі фотаздымкамі. Таксама выкарыстоўваюцца камп’ютарныя рэканструкцыі страчаных будынкаў.

Прыватная тыпаграфія «ЛітАРы» Аляксандра Рыжага (раней — выдавецтва «ЮрСаПринт») выдала дзясяткі кніг пра гісторыю Гродна і рэгіёну. Сярод іх: кнігі гісторыкаў і краязнаўцаў Андрэя Павача, Віктара Саяпіна, Наталлі Канюк і іншых, фотаальбомы Наталлі Дораш, кнігі па гісторыі гродзенскага заапарку і многія іншыя гістарычныя выданні.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    31.12.2025
    Малайцы, дайце хоць я выкажуся! Вялізарнае дасягненне, шкада што пад навіной аніводнага лайка ці каментара за больш як палову дня. Ну вось хоць самім аўтарам гэта трэба, і можа хоць пары дзясяткаў чытачоў. Горадня руліць! Адзіны сапраўдны горад на Белай Русі, а па праўдзе кажучы, былы літоўскі. Няхай Нёман ніколі не абмялее а такія патрыёты ў горадзе ніколі не звядуцца.
  • Ня бачыў
    31.12.2025
    Кніжка, пэўна, добрая і цікавая па зьместу. Аднак, асоба, якая рабіла вёрстку, падобна, ня бачыла аніводнай замежнай кнігі. Нагэтулькі архаічны дызайн, нешта накшталт убогіх падручнікаў.

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна13

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў7

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам54

Бяляцкі сустрэўся з Коўлам1

У Беларусі ўжо +30°С

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна13

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць