Свет33

Беларуская мова і Басманны суд

Беларус, якога ў Маскве асудзілі на незразумелай мове за надпіс на беларускім пасольстве, ня хоча здавацца. Басманны суд вярнуў справу ў пракуратуру. Адвакат спадзяецца, што судзімасьць зь беларуса такі здымуць.

Басманны раённы суд Масквы 30 кастрычніка 2007 году паўторна разгледзеў скаргу грамадзяніна Беларусі Юрася Іванюковіча на раней вынесенае рашеэньне міравога суду, задаволіў яе й вярнуў справу ў пракуратуру. Яе паведаміў ІА REGNUM адвакат Іванюковіча Станіслаў Маркелаў, найбліжэйшым часам крымінальная справа супраць ягонага падабароннага будзе пракуратурай спыненая.

Нагадаем, што 23‑гадовы Юрась Іванюковіч, які жыў у Маскоўскай вобласьці й працаваў канструктарам‑тэхнолягам у ТАА «Найвышэйшая сталярная ліга», абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынства па артыкуле «Вандалізм». Згодна з абвінаваўчай высновай, 9 траўня ён чорным маркерам напісаў на шыльдзе беларускага пасольства «Жыве Беларусь!!!» і «БТ хлусіць!!». Пасьля ўмяшаньня супрацоўніка міліцыі, які ахоўваў пасольства, маладзён сьцёр надпісы, але быў тут жа арыштаваны. Затым супраць яго ўсчалі крымінальную справу, хаця прадстаўнікі пасольства Беларусі не выстаўлялі ніякіх прэтэнзій з нагоды псаваньня маёмасьці ці самой пабудовы пасольства. Між тым, на думку абароны, учыненыя маладым чалавекам дзеяньні не маглі кваліфікавацца інакш як адміністратыўнае правапарушэньне.

Справа разглядалася міравым басманным судом. У часе працэсу абвінавачаны цьвердзіў, што слаба валодае расейскай мовай, і гэта замінае яму разумець тое, што адбываецца ў часе сьледзтва і на судзе. Паводле ягоных слоў, ён нават не адразу зразумеў, што перасьледуецца ў крымінальнай справе. Між тым, спробы забясьпечыць яго кваліфікаваным перакладчыкам праваліліся — знайсьці такога папросту не атрымалася. Тым ня менш, ён быў прызнаны вінаватым. Суд аштрафаваў яго на 3 тысячы рублёў, а 3 кастрычніка 2006 году Басманны раённы суд разгледзеў апэляцыю Іванюкевіча й пацьвердзіў рашэньне міравога суду.

Як паведаміў Станіслаў Маркелаў, ягоны падабаронны, які даўно пакінуў Расею й жыве ў Беларусі, добрасумленна пералічыў у бюджэт РФ суму штрафу, аднак не схацеў здавацца, і ў Маскоўскі гарадзкі суд была пададзеная касацыйная скарга, па выніках разгляду якой справа была вернутая на новы разгляд у Басманны суд. У часе паседжаньня сам прадстаўнік пракуратуры папрасіў вярнуць справу назад, бо ня лічыць гэтую справу крымінальнай, і памылкі, якія былі ў абвінаваўчай выснове, не даюць магчымасьці разглядаць яе ў судзе. Суд задаволіў супольнае хадайніцтва абароны і абвінавачваньня.

«Упершыню ў расейскай і нават савецкай практыцы быў пацьверджаны статус беларускай мовы. Склаўся прэцэдэнт, калі адсутнасьць перакладчыка зь беларускай мовы спрыяе вызваленьню абвінавачанага ад судовага перасьледу. Гэты факт важны яшчэ і таму, што адсутнасьць перакладчыкаў зь беларускай можа апынуцца сур’ёзнай перашкодай для суду ў выпадку, калі перад ім паўстане сапраўдны злачынца — забойца або гвалтаўнік», — падкрэсьліў Станіслаў Маркелаў.

Адвакат таксама адцеміў, што суд пацьвердзіў немагчымасьць усчынаньня крымінальга перасьледу за псаваньне маёмасьці пасольства бяз згоды замежнага боку.

Як падкрэсьліў Станіслаў Маркелаў, рашэньне Басманнага суду, у прыватнасьці, пазбаўляе Юрася Іванюковіча й ад судзімасьці, якая была вынікам прызнаньня яго вінаватым і вынясеньня яму прысуду па крымінальным артыкуле на папярэднім працэсе.

Паводле ИА REGNUM

Глядзі яшчэ:
Беларуса судзяць у Маскве на незразумелай мове

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць