Меркаванні1111

Тры сцэнары Пуціна ва Украіне

У той час, як расейскія агенты пранікаюць ва Ўсходнюю Ўкраіну пры падтрымцы прыкладна 40 тыс. вайскоўцаў, разьмешчаных уздоўж мяжы, Белы дом бачыць, што Ўладзімер Пуцін узважвае тры сцэнары, і ўсе яны непажаданыя для Захаду, піша The Washington Post.

1) Дзейны ўрад Украіны зробіць крок у бок Масквы. На гэтым тыдні ён даў зразумець, што зрухі ў гэтым кірунку магчымыя ў сувязі з беспарадкамі ва Ўсходняй Украіне. Пуцін прасоўвае плян дэцэнтралізацыі, які дасьць расейскамоўнаму ўсход столькі ўлады, што Расея атрымае, па-сутнасьці, права вета ва ўкраінскай палітыцы.

2) Анэксія Ўсходняй Украіны па мадэлі Крыму. Прарасейскія «дэманстранты» ва ўсходніх гарадах ужо запатрабавалі рэфэрэндуму па далучэньні да Расеі.

3) Уварваньне на падставе грамадзянскай вайны ва Ўсходняй Украіне. Калі дзеючая ўлада Кіева пойдзе на жорсткія меры, Пуцін можа скарыстацца гэтым як апраўданьнем для вайсковага ўмяшаньня.

Амэрыканскія аналітыкі мяркуюць, што Пуцін наўрад ці вырашыцца на ўварваньне, піша карэспандэнт. Ён аддае перавагу бачнасьці легітымнасьці, і інстынкты былога разьведчыка падштурхоўваюць яго хутчэй да таемнай ваенізаванай апэрацыі, чым да перакідцы танкаў празь міжнародную мяжу. Але расейскія войскі падрыхтаваныя да працяглага знаходжаньня ў месцах дысьлякацыі, што зьяўляецца трывожным сыгналам: Пуцін не пакіне пагрозу сілай, пакуль яго патрабаваньні ня будуць выкананыя, гаворыцца ў артыкуле.

Стратэгія Барака Абамы грунтуецца на тым, каб прымусіць Пуціна заплаціць за свой авантурызм ў працяглай пэрспэктыве. Калі расейскі лідэр не распачне хуткіх крокаў па дээскаляцыі крызісу, ЗША ажыцьцявяць меры, якія могуць у бліжэйшыя гады істотна аслабіць Расею. Сярод гэтых мер могуць быць санкцыі ў адносінах да расейскага экспарту энэрганосьбітаў і зброі, разьмяшчэньне амэрыканскіх войскаў НАТО ў краінах Балтыі, энэргічныя намаганьні па скарачэньні залежнасьці Эўропы ад расейскага газу, паведамляе аўтар артыкулу.

«Задача Абамы зараз складаецца ў тым, каб пераканаць саюзьнікаў і праціўнікаў, што ён гатовы адстойваць падтрыманьне міжнароднага парадку. Калі ён не прадэманструе гэтую гатоўнасьць, Пуцін працягне свае дзеяньні», — заключае карэспандэнт The Washington Post Дэвід Ігнатыюс.

Каментары11

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць