Грамадства1212

Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла

Пасхальнае пасланне
Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла,
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і міранам
Беларускай Праваслаўнай Царквы

 Нябёсы дастойна няхай весяляцца, і зямля няхай радуецца, іняхай святкуе ўвесь свет, бачны і нябачны, бопаўстаў Хрыстос — радасць вечная.
Трапар 1-й песні Пасхальнага канона

 

Дарагія і ўзлюбленыя ў Хрысце Уваскрэслым 
Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы,
набожныя інакі і інакіні, богалюбівая паства
Беларускай Праваслаўнай Царквы,

сардэчна віншую вас са святам свят — Пасхай Гасподняй!

У гэты спасіцельны для свету, светлазарны дзень мы, як і ўсе папярэднія нам з часоў апостальскіх пакаленні хрысціян, зноў і зноў з невымоўнай падзякай Богу, якая выліваецца з сэрцаў нашых, з духоўным лікаваннем вітаем адзін аднаго Пасхальным воклічам:

Хрыстос уваскрэс!

Толькі два словы, але якая неверагодная ў іх сіла! Гэтыя два словы ўскалыхнулі ўвесь свет, разбурылі браму пекла дашчэнту і стварылі вялікую і непераможную Хрысціянскую Царкву, падаючы ўсім яе дзецям жывую веру, духоўна-маральныя Евангельскія каштоўнасці і благадатныя духоўныя сілы, здольныя веруючага ў Хрыста чалавека ўзнесці на вышыню духоўнай дасканаласці.

У аснову нашай веры пакладзена гэтая светлая і радасная вестка — вестка пра Уваскрасенне Богачалавека, а разам з Ім — і пра ўваскрасенне чалавецтва. Без веры ва Уваскрэслага Хрыста няма хрысціянства!

З цвёрдым перакананнем і непахіснай верай у гэты напоўнены благадатнай сілай спасіцельны дзень мы зноў і зноў радасна ўсклікаем:

Хрыстос уваскрэс!

Уваскрэслы Хрыстос — краевугольны камень нашай веры (пар. Эф. 2: 20), у Ім — перамога праўды, перамога дабрадзейнасці, перамога жыцця, перамога бессмяротнасці! Пра свята перамогі жыцця над смерцю ясна гаворыць апостал Павел: «Бог … уваскрасіць і нас сілаю Сваёю» (1 Кар. 6: 14), бо ўсім нам дадзена ўваскрасенне з мёртвых.

Сэрцы нашы напоўнены сёння радасцю Уваскрасення Хрыстовага. І кожны можа падзяліцца гэтай радасцю пра Уваскрэслага Госпада нашага Іісуса Хрыста — і з бліжнімі, і з дальнімі: навучыцца быць з тымі, хто навокал нас, добрымі і міласэрнымі, сумленнымі і добразычлівымі, здольнымі і гатовымі пайсці з імі на любыя выпрабаванні; сагрэць святлом Божай любові састарэлых, адзінокіх, хворых і тых, хто па нейкіх абставінах пазбаўлены магчымасці падзяліць Пасхальную радасць з тымі, хто ў храме. Такія справы хрысціянскай любові перамяняюць і нас, і навакольны свет.

Жыць паводле праўды і запаведзяў Божых — пад сілу кожнаму шчыра веруючаму чалавеку. Звяртаючыся да нас, Усемагутны Гасподзь заклікае: «Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё насябеі навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі» (Мф. 11: 28-30). Спасіцель свету не патрабуе ад нас нічога непасільнага. Міласэрны Гасподзь, любячы Сваё стварэнне, заўсёды з тымі, хто веруе ў Яго, даючы ім моц, сілу і ўсё патрэбнае, каб несці жыццёвы крыж. Успомнім каштоўныя словы, якія Іісус Хрыстос уклаў у сэрцы ўсіх, хто ўвераваў, хто ўзлюбіў Яго, абяцаючы заўсёды быць з імі: «…і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэннявеку. Амінь» (Мф. 28: 20). Сёння, тут і цяпер гучаць звернутыя асабіста да кожнага з нас гэтыя словы, у якіх і надзея, і суцяшэнне…

Праасвяшчэнныя архіпастыры, узлюбленыя айцы, браты і сёстры, віншуючы ўсіх вас з найвялікшым святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення, малітоўна жадаю вам невычэрпнай благадатнай дапамогі Божай у далейшым вашым служэнні на славу Святой Праваслаўнай Царквы, дзеля росквіту краіны нашай — Беларусі, на карысць і радасць усім нашым бліжнім і дальнім.

Уваскрэслы Хрыстос Спасіцель няхай умацуе нас у веры і хрысціянскай набожнасці. Благадатнае святло гэтай спасіцельнай Пасхальнай ночы няхай напаўняе сэрцы нашы любоўю ў Хрысце Уваскрэслым і радасцю яднання з Ім — радасцю чаканага намі бясконцага жыцця вечнага:

Хрыстос уваскрэс!

Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

+ Павел,
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 

Пасха Хрыстова
2014 год
горад Мінск

Каментары12

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць