Сьвята Дня беларускай незалежнасьці ў Вільні адначыла Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Сьвята Дня беларускай незалежнасьці ў Вільні адначыла Таварыства беларускай культуры ў Літве. Старшыня ТБК Хведар Нюнька распавёў пра гістарычную дату абвяшчэньня БНР. Быў зачытаны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Вядомы рыскі мастак Вячка Целеш распавёў пра сьвяткаваньне Дня Волі і справы беларушчыны ў Латвіі. З прывітальнымі словамі выступілі прапагандыст беларускай культуры ў Літве Валдас Банайціс, настаўніца Алена Забельская і мастак Станіслаў Зялёнка.
На жаль, запрошаныя госьці зь Беларусі – Уладзімер Арлоў, Зінаіда Бандарэнка, Віктар Шалкевіч – не змаглі прыехаць з прычыны гарачых падзей у Менску.
Усё ж імпрэза прайшла вельмі пасьпяхова, і людзі ўжо за кубкам кавы і прыемнай сямейнай бяседай доўга яшчэ не хацелі разыходзіцца.
Каментары