Грамадства

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека: «Я захапляюся мужнасьцю беларускай моладзі»

Сёньня скончыўся візыт у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Бельхасэн. На разьвітаньне туніская праваабаронца дала прэс‑канфэрэнцыю для прадстаўнікоў недзяржаўнай прэсы.

Сёньня скончыўся візыт у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Бельхасэн. На разьвітаньне туніская праваабаронца дала прэс‑канфэрэнцыю для прадстаўнікоў недзяржаўнай прэсы.

«Для мяне паездка ў Беларусь найперш важная, як сымбаль. Усім вядома, што рэжым Лукашэнкі — самы рэпрэсіўны ў Эўропе. Я прыехала сюды, каб выказаць сваю падтрымку праваабаронцам, палітычным партыям, моладзевым актывістам» — кажа С.Бельхасэн.

Прэзыдэнт FIDH сказала, што хацела пачаць свой візыт у Беларусь на мінулым тыдні, каб трапіць на судовыя паседжаньні па адмове ў рэгістрацыі праваабарончаму аб’яднаньня «Вясна», але тады ёй яшчэ не далі візу. Спадарыня Бельхасэн досыць лёгка прыводзіла канкрэтныя прыклады парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Новыя абвінавачваньні супраць «маладафронтаўцаў» Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча яна назвала «сьмешнымі і абсурднымі».

«Падчас візыту я мела сустрэчу з прадстаўніком «Маладога фронту» спадаром Гарэцкім, на якой пераканалася, што менавіта моладзь зьяўляецца найбольш актыўнай часткай грамадзян у абароне дэмакратычных правоў. Разам з тым, менавіта моладзь найбольш пакутуе ад дзеяньняў беларускага рэжыму. Я не магу ня выказаць сваё захапленьне іхняй мужнасьці і адданасьці», — сказала праваабаронца.

Спадарыня Бельхасэн таксама мела сустрэчы з прадстаўнікамі руху «За свабоду», Партыі БНФ і АГП, з Тацянай Клімавай і Сьвятланай Завадзкай. Учора яна наведала Горадню.

«Мне падаецца, што сытуацыя ў Менску з правамі чалавека ня носіць такі самы маштаб, як у рэгіёнах. У той жа Горадні не засталося ніводнай недзяржаўнай газэты. Людзі пачуваюць сябе ізалявана. Напярэдадні буйных акцый апазыцыі на такіх людзей проста пачынаюць паляваньне. Шмат хто праз свае палітычныя погляды пазбаўляецца працы» — сказала Бельхасэн.

Прэзыдэнтка FIDH прасіла аб сустрэчы зь беларускімі чыноўнікамі, у тым ліку міністрам унутраных справаў Уладзімерам Навумавым, але нідзе не атрымала адказу.

«Калі яны не захацелі са мной сустрэцца, то ім ёсьць, што хаваць. Я зьбіралася задаваць простыя і адкрытыя пытаньні. Відаць, яны не захацелі лішні раз апраўдвацца».

Сухайр Бельхасэн паведаміла, што па вяртаньні ў Францыю яна зьбіраецца заснаваць міжнародны камітэт у падтрымку палітвязьня Андрэя Клімава: «Сёньня ў Беларусі чатыры палітвязьні, але нават, каб быў адзін, то мы абавязаны змагацца за яго вызваленьне».

Зьміцер Панкавец

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць