Усяго патроху2626

«Пасля 35-ці жыццё жанчыны толькі пачынаецца»

У Таццяны Гацуры чацвёра дзяцей. Трое ўжо вучацца ў беларускамоўнай гімназіі.

«Мне часам пішуць маладыя жанчыны, якія ў адчаі ці проста стаміліся. Яны пытаюцца парады, як быць з мужам, які загуляў, дзе ўзяць сілаў не пакінуць кар'еру, калі ўсё валіцца, ці як спалучыць маленькіх дзяцей ды працу і так далей.

Яны глядзяць на мяне — разведзеную, якая выйшла другі раз замуж з траімі дзецьмі, якая нарадзіла чацвёртага, якая працуе на сваю амбіцыйную ідэю, якая будуе дом і строіць Мінгарвыканкам, якая арганізавала ўсіх дзяцей у любімую справу, якая пазітыўна настроеная. Яны таксама так хочуць, але думаюць, што не могуць. Я ім увесь час кажу, што могуць! — піша 33-гадовая Таццяна Гацура-Яворская. — І амаль заўсёды разумею іх пачуцці. Але з усіх страхаў самы мне незразумелы — гэта страх ўзросту.

«З усіх страхаў самы мне незразумелы — гэта страх ўзросту».

«Мне ўжо 35, мне амаль 40, мне 30, і я нічога не дасягнула». Бліііііін! Няўжо вы думаеце, што ў 50 каханнем не займаюцца?

Таццяна знайшла сваё каханне, хоць іншыя з трыма дзецьмі баяцца нават рыпацца.

Ці вы збіраецеся памерці ў 45? У 30 гадоў у нас яшчэ мінімум 30 гадоў актыўнага жывога жыцця і, у адрозненне ад першай трыццаткі, нам не трэба за гэты час спачатку вырасці, стаць паўналетнім, нарабіць памылак, выправіць іх. Колькі з папярэдняй трыццаткі мы былі самі сабе гаспадарамі і распараджаліся сабой? Максімум 10 гадоў, і гэта ў тры разы менш, чым мы маем у запасе. У нас наперадзе 30 гадоў, калі мы ўжо ведаем, што нам трэба ці хаця б ведаем, што дакладна не трэба і на гэта таксама не трэба марнаваць свой час. Вось ніколі мяне не палохаў мой узрост.

Мне ў гэтым годзе 34. Можа ў 40 яшчэ нараджу. А ў 50 уздымуся на Эверэст. А ў 60 пацісну руку прэзідэнту Злучаных Штатаў.

Жывіце! Бо ў 50 будзеце ўспамінаць, як было ў 30.

Таццяна разам з дзецьмі шмат падарожнічае.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць