Выпускныя вечары пройдуць у мінскіх школах 12 чэрвеня, паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.
«У гэтым годзе вучоба для вучняў 1-8-х і 10-х класаў скончыцца 30 мая, а 31 мая з 10.00 да 12.00 у сталічных школах празвіняць апошнія званкі для 13 938 вучняў 9-х класаў і 8 168 выпускнікоў 11-х класаў. Выпускныя вечары у гэтым годзе пачнуцца ў 19.00 12 чэрвеня», — сказаў Міхаіл Мірончык.
Прыём у першыя класы сталічных школ адбудзецца з 2 чэрвеня па 28 жніўня.
Чакаецца, што ўпершыню за парты ў наступным навучальным годзе сядуць больш за 20 тыс. дзяцей.
Уступная кампанія ў 5-я класы гімназій пройдзе з 2 па 10 чэрвеня, у 10-я класы — з 15 па 20 чэрвеня, у 8-я класы ў кадэцкія вучылішчы — з 20 па 30 чэрвеня.
Каментары