Грамадства11

Беларускія цягнікі, якія ідуць транзітам праз Украіну, не будуць спыняцца на шэрагу станцый

У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з 10 мая адмяняюцца асобныя прыпынкі міжнародных транзітных пасажырскіх цягнікоў, якія накіроўваюцца па тэрыторыі Украіны, у тым ліку ў Крым. 

Для цягніка № 100/99 Мінск — Сімферопаль адменена пасадка і высадка пасажыраў на станцыях Харобічы, Гародня, Камка, Шчорс, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуцейская, Пуціўль, Варажба, Смародзіна, Паўлаград-1, Сінельнікава, Новааляксееўка, Мелітопаль.

Для цягнікоў № 302/301 Мінск — Адлер, № 356/355 Мінск — Мінеральныя Воды, № 390/389 Мінск — Анапа: Харобічы, Гародня, Шчорс, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуціўль, Варажба, Смародзіна, Кірыкаўка, Багадухаў, Ізюм, Чырвоны Ліман, Арцёмаўск-2, Нікітаўка, Гарлоўка.

Для цягніка № 393/394 Полацк — Сімферопаль адменена пасадка і высадка пасажыраў на станцыях Харобічы, Гародня, Шчорс, Нізкаўка, Мена, Доч, Бахмач-Пас, Талалаеўка, Ромны, Сула, Рамадан, Харол, Вясёлы Падол, Вербкі, Крамянчуг, Карыстаўка, Куцоўка.

Для бесперасадачных вагонаў Мінск — Кішынёў (цягнік № 61/62 Санкт-Пецярбург — Кішынёў фарміравання Малдаўскай чыгункі) выключана пасадка і высадка пасажыраў на станцыях Оўруч, Карасцень, Жытомір, Бердзічаў, Ізраілаўка, Мыткі. 

У сувязі са змяненнямі продаж праязных дакументаў да названых станцый не ажыццяўляецца. Пасажыры, якія раней купілі праязныя дакументы, могуць звярнуцца ў чыгуначныя касы для іх вяртання. 

БЧ звяртае ўвагу пасажыраў на неабходнасць планаваць паездкі з улікам змяненняў у руху цягнікоў у зносінах з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на сайце Беларускай чыгункі, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць