Свет88

Будапешт мае намер дабівацца для венграў украінскага Закарпацця двайнога грамадзянства

Венгры, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны, павінны атрымаць аўтаномію і падвойнае грамадзянства. Пра гэта заявіў у парламенце Венгрыі прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан.

«Мы разглядаем венгерскае пытанне як еўрапейскае. Венгры, якія жывуць ў Карпацкім рэгіёне, маюць права на двайное грамадзянства, на правы нацыянальнай супольнасці і на аўтаномію», — заявіў ён.

На думку Орбана, пытанне аб становішчы венграў ва Украіне асабліва вострае для Будапешта.

«Становішча 200 тыс. венграў па нацыянальнасці, якія жывуць ва Украіне, надае гэтаму пытанню асаблівую вастрыню. Венгерская абшчына там павінна атрымаць двайное грамадзянства, усе правы нацыянальнай супольнасці, а таксама яна павінна атрымаць магчымасць самакіравання», — заявіў ён.

«Гэта нашы выразныя чаканні ад новай Украіны, якая зараз паўстае», — дадаў венгерскі прэм'ер.

Адначасова Орбан падтрымаў украінскую ўладу ў развіцці дэмакратычнай дзяржавы.

Ва Украіне жыве, паводле розных дадзеных, ад 160 да 200 тысяч венграў. У іншых краінах значна большыя венгерскія меншасці — у Сербіі венграў ад 250 да 290 тысяч, у Славакіі каля 500 тысяч, а ў Румыніі больш за мільён чалавек венгерскай нацыянальнасці.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай37

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»82

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай37

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць