Кіно33

Фільму «Крымінальнае чытво» — 20 гадоў

У маі 1994 года Нэльсан Мандэла прыняў прысягу, стаўшы першым чарнаскурым прэзідэнтам Паўднёвай Афрыкі. Пасля доўгага будаўніцтва быў нарэшце адкрыты тунэль пад Ла-Маншам, які звязаў Англію і Францыю. А на Французскай Рыўеры адбылася яшчэ адна важная падзея: у рамках Канскага кінафестывалю ўпершыню была паказана стужка Квенціна Таранціна «Крымінальнае чытво».

«Паказ пачынаўся а 8:30, — згадвае кінакрытык Эн Томпсан. Яна была ў Палацы фестываляў у якасці журналіста Entertainment Weekly. «Акрамя захопленых апладысментаў я нічога не памятаю. Гэта было неверагодна. Мы чакалі чагосьці асаблівага — і не памыліліся».

Вестка пра тое, што Таранціна сказаў новае слова ў гангстэрскім кіно, імгненна разляцелася па свеце.

У Канах фільм атрымаў галоўны прыз — Залатую пальмавую галіну. Наступныя некалькі тыдняў карціна падарожнічала па іншых фестывалях. Рэдкія крытычныя водгукі танулі ў моры захапленняў. Не абыйшлося і без драматычнага эпізоду.

Вячэрні паказ, які адкрываў Нью-Ёркскі кінафестываль, быў раптам спынены. Дэвід Ансен, у той час кінакрытык Newsweek, успамінае: «Хтосьці страціў прытомнасць, выклікалі доктара. А потым фільм запусцілі з таго месца, дзе [персанажу Уме Турман] робяць укол адрэналіну ў сэрца — і зала ўзарвалася».

Чытаць падрабязны артыкул на сайце Бі-Бі-Сі

Misirlou Дзіка Дэйла

Яшчэ адзін саўндтрэк - музыка 1960-х The Ventures

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць