У бліжэйшыя суткі, 24 мая, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны ў асобных раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе +12.. +17°C, днём паветра прагрэецца да +25.. +30°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У наступныя двое сутак, 25 і 26 мая, захаваецца вельмі цёплае надвор'е. Беларусь па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вельмі цёплай і вільготнай паветранай масе.
У нядзелю, 25 мая, пераважна без ападкаў, толькі па захадзе месцамі па краіне магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +13.. +18°C, днём +26.. +32°C.
У пангядзелак, 26 мая, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +13.. +18°C, днём +26.. +32°.
Каментары