Грамадства1616

Тозік: Злавілі п’яным — аддай аўто. З першага разу

Канфіскаваць аўтамабіль у п’янага кіроўцы ўжо пасля першага затрымання, а не пасля другога, як цяпер, прапануе віцэ-прэм’ер урада Анатоль Тозік.

 

Сёння ён выступіў перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу Беларусі і распавёў пра сацыяльныя аспекты працы ўраду. Сваю прапанову віцэ-прэм’ер абгрунтаваў так: «Толькі за чатыры месяцы гэтага года было затрымана каля дзевяці тысяч п’яных кіроўцаў, прычым 707 з іх былі затрыманыя п’янымі ў другі раз».

Менавіта гэтыя лічбы даюць падставу, на думку Анатоля Тозіка, зрабіць заканадаўства больш жорсткім і нецярпімым да п’яных кіроўцаў.

Акрамя таго, віцэ-прэм’ер прапанаваў забараніць продаж алкаголю на аўтамабільных трасах, а таксама ўвесці забарону на продаж алкаголю па ўсёй тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з 21 гадзіны і да 10 гадзінаў раніцы.

Віцэ-прэм’ер таксама сказаў, што краіна траціць вельмі вялікія сродкі на тое, каб лячыць людзей, якія захварэлі ў выніку злоўжывання алкаголем і тытунём.

Анатоль Тозік прапанаваў, каб дэпутаты Нацыянальнага сходу прынялі закон аб асабістай адказнасці грамадзяніна Беларусі за стан свайго здароўя.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы16

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць