Усяго патроху1414

Падыміце, блін, слухаўку

Кацярына Барушка пра тое, што «хавацца ў бульбу» больш не камільфо.

Мы не спяшаемся. На Захадзе развіваюць рух slow-life, змагаюцца за запавольванне тэмпу, ідуць супраць неабходнасці стала быць дасяжным. А ў нас гэта атрымліваецца само па сабе.

Там пішуць дзясяткі і нават сотні мэйлаў на дзень. Бо адказ на іх атрымліваеш неадкладна.

У шмат якіх арганізацыях існуе правіла «адпісаць на працягу 24 гадзінаў» і абавязковыя «аўтаадказы», калі вы недасяжныя больш за тры дні. Мэйлы ў Беларусі – гэта пасланне ў космас, а не запыт канкрэтнаму чалавеку. Тут на словы «Я вам там мэйл на мінулым тыдні дасылала» можна пачуць: «Так, мы бачылі». І замаўчаць. «І?» – «Што «і?»» Ты напісаў, ты і дамагайся адказу.

За бугром тэлефанаванні пакідаюць на выпадак, калі патрэбны або вельмі кароткі, або вельмі пільны адказ.

Там карыстаюцца «скідваннем званка разам з адпраўленнем SMS», функцыяй дзікай і чужой для сапраўднага беларуса. Але для еўрапейца, які бачыць, што вы тэлефануеце, зразумела, што вам вельмі трэба, і ён стараецца патлумачыць, чаму не можа гаварыць, адным простым націскам, з павагі да вас.

Хаця, з іншага боку, там можаш патэлефанаваць на службовую мабілу а 16:05 і пачуць, што працоўны дзень скончыўся а 16:00, «з вашым пільным пытаннем прыйдзецца пачакаць да заўтра». Але мы ўсё роўна круцейшыя. У Беларусі можна ў сераду не адказваць на службовы тэлефон, бо на лецішчы.

У гэтым ёсць свой шарм, гэткая беларускай вышэйшасць за тэхналагічны прагрэс і абавязкі, якія ён накладае. Мы тэлефонамі карыстаемся, каб спрычыняцца да прыўкраснага. Можа, таму ў нас так распаўсюджаныя смартфоны, у якіх валам дадатковых функцыяў.

Але сапраўднай нацыянальнай адметнасцю ў аддаленай камунікацыі ёсць рэжым поўнага ігнору, які ўключаецца ў беларусах, калі трэба некаму адмовіць. Калі тэлефануеш, дамаўляешся, а пасля чалавек проста перастае падымаць слухаўку. Вось не бярэ, і ўсё.

Тэлефануеш раніцай, у абедзенны перапынак, пасля працы. Цябе не скідваюць – цябе проста свядома ігнаруюць.

Адмыслова для такіх людзей створаны «нябачны» рэжым у скайпе. Асаблівы смак – быць у ім заўсёды, неабмежавана і без дадатковай адказнасці размаўляць толькі з тымі, з кім хочаш. І не падкапаешся.

Адзіны надзейны спосаб атрымаць зваротную сувязь ад такога чалавека – напісаць яму на фэйсбуку.

І калі ёсць хоць нейкая зачэпка, хоць нейкая надзея на сувязь – вам адкажуць. Бо перад усімі скайпамі, тэлефонамі і мэйламі свету фэйсбук мае адну галоўную перавагу – паказвае, што тваё паведамленне прачытанае. І калі табе не адказваюць там – гэта фактычна публічная, адкрытая адмова. Прачытаў, але не адказаў. А адкрытая адмова – гэта тое, чаго беларусы сапраўды баяцца. Баяцца ўзяць і адкрыта сказаць: «Я не хачу».

Калі беларусу не хочацца, ён выкарыстоўвае моц адмазкі знешніх сілаў.

Класічны прыклад – дамаўляцца аб сустрэчы, пасля знікнуць на тры гадзіны і даслаць лаканічнае SMS: «Cоры, ужо ў мачулішчах». Гэта так па-беларуску, і міла, і праўда. Я б з радасцю, але даруй, лёс ужо занёс у Мачулішчы.

Замест «Шашлыкі – гэта не маё» – «На працы спецыяльная лятучка ў нядзелю». Замест «Я хачу з табой спаць, толькі калі я п’яны» – «Нам трэба пачакаць, пакуль… эээ… што-небудзь… ой, жонка прыйшла».

Пазбяганне адказнасці ў нас настолькі прынятае, што ўзводзіцца ў ранг нейкай міфічнай нацыянальнай станоўчай (!) рысы. Хавайся ў бульбу. Гэта гонар і правільнае рашэнне. Пра гэта песні спяваюць.

А патэлефанаваць і шчыра сказаць: «не маю часу», «не хачу», «я замужам» – ці хаця б паставіць чырвоны значок у скайпе – так не робіцца, так не прынята.

Але ці лепш бясконца трымаць чалавека ў стане падвешанасці? Адмоўце адразу і дайце яму свабоду ў дзеянні, у пошуку іншых варыянтаў. Шануйце яго час.

Можа, нехта лічыць, што такі падыход дапамагае захоўваць добрыя кантакты з іншымі? У мяне для вас сюрпрыз – гэта не працуе. Чалавек, якога вы пракідваеце, раней ці пазней гэта зразумее. А таксама адчуе гэтае вашае завуаляванае «Мне на ваш час накласці». І да часовай раз’юшанасці з-за вашай недапамогі далучыцца сталае расчараванне вамі і вашым грэблівым стаўленнем.

Можа, гэта нейкі беларускі рэванш за стагоддзі прыгоннага права?

Наш унутраны халоп радуецца магчымасці адасобіцца ад нейкіх абавязкаў, уцячы ад уяўнага пана. І фізічнае пакаранне не надыдзе. Крута. Але сябры! Праўду кажу. Стасункі «пан – халоп» засталіся ў мінулым стагоддзі, а вайна даўно скончылася. Партызанска-сялянскі этас, хаця і моцна піярыцца, ужо не актуальны. Можна адкрыта дасягаць таго, што хочаш, і не рабіць таго, чаго не хочаш. А вакол не немцы, якіх трэба абдурыць, а нармальныя людзі, вартыя павагі.

Падыміце, блін, слухаўку.

Каментары14

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць