Наглядальны савет Банка развіцця Беларусі ўзгадніў аказанне спонсарскай дапамогі на закупку 72 аўтобусаў па сацыяльнай праграме «Школьны аўтобус», паведамілі ў прэс-цэнтры банка.
Будзе закуплена па 12 аўтобусаў на кожную вобласць, агульная сума спонсарскай дапамогі складзе амаль 45 млрд рублёў.
«Упершыню ў гэтым годзе будуць набытыя тры аўтобусы для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэтыя аўтобусы будуць перададзеныя для эксплуатацыі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей», — адзначылі ў прэс-цэнтры.
Праграма «Школьны аўтобус», якая рэалізуецца Банкам развіцця па даручэнні Лукашэнкі, прадугледжвае набыццё на працягу 2013-2017 гадоў за кошт сродкаў банка не менш як 300 адзінак спецыяльна абсталяваных школьных аўтобусаў. У 2013 годзе Банк развіцця закупіў 60 аўтобусаў і перадаў па 10 адзінак у кожную вобласць, накіраваўшы на гэтыя мэты амаль 39 млрд рублёў.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары