Грамадства

Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту пакуль не разглядаецца

 Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі зараз не разглядаецца, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, адказваючы 18 чэрвеня на пытанні дэпутатаў на сесіі палаты прадстаўнікоў.

«Гэтае пытанне вельмі важнае для людзей, — падкрэсліла яна. — Грамадскае меркаванне сёння негатыўна адносіцца да магчымага павышэння пенсійнага ўзросту. У міністэрстве сёння мы не працуем над якімі-небудзь дакументамі, якія прадугледжвалі б яго павышэнне».

Замест павышэння пенсійнага ўзросту, працягнула Шчоткіна, у Мінпрацы праводзяць работу па стымуляванні працягу працы людзей пасля выхаду на пенсію. 

Міністр зазначыла, што памер пенсій у Беларусі невялікі: у маі ён склаў у сярэднім 2 млн. 413 тыс. рублёў.

«Пяцьдзясят пяць — шасцьдзясят гадоў — не той узрост, які не дазваляе працаваць. Умовы і вакансіі для працы ў пенсіянераў ёсць», — заявіла Шчоткіна.

Варта зазначыць, што ў Беларусі захоўваецца нізкі пенсійны ўзрост — 55 гадоў для жанчын і 60 для мужчын. Паводле звестак Мінпрацы і сацабароны, такія ўзроставыя крытэрыі для звяртання па пенсію на постсавецкай прасторы дзейнічаюць толькі ў Расіі і ва Узбекістане. 

Як зазначала падчас адной з нядаўніх анлайн-канферэнцый Марыяна Шчоткіна, «ва ўмовах старэння насельніцтва пенсійны ўзрост павышаюць многія краіны, у тым ліку і большасць дзяржаў на постсавецкай прасторы».

«Зараз мы пайшлі па шляху стымулявання больш позняга звароту па пенсію. Дарэчы, у стратэгіі доўгатэрміновага развіцця пенсійнай сістэмы ў Расійскай Федэрацыі прадугледжваецца ўвядзенне аналагічнага падыходу», — заявіла міністр. Яна таксама выказала меркаванне, што павышэнне пенсійнага ўзросту павінна праходзіць сінхронна ў Беларусі і Расіі, паколькі яны ствараюць Саюзную дзяржаву. 

Асноўныя кірункі рэфармавання пенсійнай сістэмы акрэсліў у сваім красавіцкім пасланні да народа і парламента кіраўнік дзяржавы. Зазначыўшы, у прыватнасці, што «рабочых рук становіцца менш, а пенсіянераў дастаткова шмат», Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць «глыбей падумаць, як зацікавіць насельніцтва працаваць больш працяглы час пасля дасягнення пенсійнага ўзросту».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць