Улада

Старшынства ў ЕС на паўгода перайшло да Італіі

1 ліпеня старшынства ў Еўрасаюзе на паўгода перайшло ад Грэцыі да Італіі. 

Сярод прыярытэтаў старшынства Італіі ў ЕС — эканамічная рэформа кіравання, завяршэнне фарміравання адзінага рынку (перш за ўсё — у лічбавай, энергетычнай сферах) і прынцыпаў энергетычнай палітыкі, пытанні пашырэння Еўрасаюза, міграцыі і міграцыйнай палітыкі, стратэгічнага партнёрства, бяспекі, змянення клімату і ўстойлівага развіцця, паведамляе сайт італьянскага МЗС. 

У перыяд старшынства Італіі ў Еўрасаюзе ў Мінску і Рыме спадзяюцца на актывізацыю адносін Беларусі з Еўропай. 

Так, прымаючы ў сярэдзіне мая даверчыя граматы ў новага пасла Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў:

«Мы зацікаўленыя ў далейшым нарошчванні тэмпаў двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх фарматах.

Асаблівую значнасць беларуска-італьянскае ўзаемадзеянне набывае з улікам маючага адбыцца ў другім паўгоддзе 2014 года старшынства Італіі ў Еўрасаюзе і стварэння ў 2015 годзе Еўразійскага эканамічнага саюза». 

У сваю чаргу Стэфана Б'янкі на прыёме з нагоды нацыянальнага свята Італіі 3 чэрвеня выказаў надзею на актывізацыю дыялогу паміж Мінскам і Бруселем у перыяд італьянскага старшынства ў Еўрасаюзе. «Хацелася б выказаць надзею, што ў гэты перыяд партнёрскі дыялог паміж ЕС і Беларуссю будзе развівацца і мець станоўчы вынік», — сказаў кіраўнік італьянскай дыпламатычнай місіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць