Культура66

Памёр заслужаны артыст Беларусi Сяргей Краўчанка

30 чэрвеня пайшоў з жыцця заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Краўчанка. Аб гэтым паведамляе Tut.by са спасылкай на адмiнiстрацыю Купалаўскага тэатра.

Сяргей Краўчанка нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Мінску. Яшчэ ў школе атрымаў мянушку Артыст. Адразу пасля заканчэння тэатральнага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драмы і кіно» (курс У. Маланкіна) прыйшоў у Купалаўскі тэатр, які больш за 40 год называў сваім родным домам. Актор увайшоў сюды хлопчыкам з «Пунсовай кветачкай» і «Раскіданым гняздом», а потым хутка стаў у адзін шэраг са шматлікімі знакамітымі купалаўцамі.

Літаральна ў маі артыст адсвяткаваў 65-годдзе. За апошні год ён сыграў прэм’еру за прэм’ерай – Ксёндз ў «Дзядах» Тэатра «Ч», Возны ў «Пане Тадэвушу», Дыманш у «Дон Жуане». Ішла падрыхтоўка да чарговай прэм’еры «Тата» ў Купалаўскім…

 

Павал Харланчук граў з вэтэранам купалаўцаў у гучных спэктаклях апошняга часу — «Людзях на балоце», «Пану Тадэвушу», «Дон Жуану». 27 чэрвеня яны і былі разам на знакамітай сцэне астатні раз.

«Мы гралі зь ім у «Дон Жуану» апошні раз. Ён там спадара Дыманша граў. І ў яго такі быў добры настрой, што мне падавалася нават, што ён парушыў рэжысэрскую ўстаноўку там у сур’ёзным эпізодзе. Там ёсьць такі момант, калі ён быццам бы траціць прытомнасьць. І калі раней ён рабіў гэта сур’ёзна, то гэтым разам ён жартаўліва так крактануў, з такім камічным адценьнем. Я яшчэ падумаў — значыцца, так добра ўсё ў яго, настрой добры».

Для маладых купалаўцаў Сяргей Краўчанка быў адным з тых, хто нёс у сёньняшні дзень тэатру яго гісторыю, — кажа Павал Харланчук.

«Ад яго была такая хваля таго Купалаўскага, той часьціны гісторыі, якую хацелася хапіць і хацелася пераняць да сябе».

Хто пяройме ролі Сяргея Краўчанкі? Баха («ГендэльБах» П.Барца), Ота («Ня мой» паводле А.Адамовіча), Запарожца («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля), Глушака («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Яшы («Лістапад. Андэрсэн» А. Паповай), Вознага («Пан Тадэвуш» паводле А. Міцкевіча), Дыманша («Дон Жуан» Ж.-Б. Мальера)…

Пяроймуць. Тэатар багаты на таленты. Але вось ТАКОГА Настаўніка Х’ю («Translations» Б.Фрыла) ужо болей ня будзе, — перакананая загадчыца літаратурнай часткі тэатру Вольга Бабкова.

«Я на яго заўсёды глядзела зь неверагоднай цеплынёй пасьля спэктакля «Translations» зь яго вось гэтым незабыўным Настаўнікам. Я не ўяўляю, як (плача), як я цяпер змагу бачыць безь яго сцэну… Я глядзела спэктакль каторы раз ня так даўно. Ізноў ён быў, ізноў я на яго глядзела з захапленьнем. Так што Настаўнік Х’ю — гэта для ўсіх вялікая страта. Як для старэйшых, так і для маладзейшых, таму што трупа тут сапраўды — як сям’я».

У гэтай вялікай шматзорнай сям’і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001) Сяргей Краўчанка вылучаўся ахвярнай прафэсійнай адданасьцю і неверагоднай сьціпласьцю, — адцемлівае кіраўнік тэатру Мікалай Пінігін.

«Сяргей быў чалавекам пяшчотным. Цудоўны артыст, вельмі сьціплы чалавек. Вельмі любіў тэатар. Ён з таго пакаленьня, якое ўсяго сябе аддавала тэатру. І я думаю, што тэатар страціў перш за ўсё вельмі адданага артыста. Яму нядаўна 65 гадоў было, і я кажу яму: «Давай вечарыну зробім». Ён кажа: «Нічога ня трэба. Ня трэба гэта адзначаць». Ён цалкам захапляўся тэатрам. І такі чалавек быў вельмі добры. Мы так шмат зь ім працавалі і блізкія былі… Я ня ведаю, што яшчэ сказаць… Гэта страта. Вялікая».

Час і месца пахаваньня Сяргея Краўчанкі пакуль невядомыя.

Каментары6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы15

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць