Свет

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

Еўрапейская камісія абвясціла пра спыненне далейшага фінансавання Венецыянскага біенале. Пра гэта паведаміла вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас пасля пасяджэння Рады ЕС па замежных справах, піша Deutsche Welle.

Павільён Расіі на Венецыянскім біенале 2026 года. Фота: Marco Cappelletti

Раней віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Хена Віркунен паведаміла, што ведамства рэкамендавала пазбавіць Венецыянскае біенале гранта ў памеры двух мільёнаў еўра. Гэта стала рэакцыяй на тое, што сёлета Расія ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны зноў удзельнічае ў выставе. Перад адкрыццём біенале супраць удзелу расійскага павільёна пратэставалі прадстаўніцы ўкраінскага руху Femen і ўдзельніцы расійскага панк-гурта Pussy Riot.

Прэзідэнт Венецыянскага біенале П'етранджэла Бутафуока растлумачыў рашэнне не адхіляць Расію ад удзелу тым, што арганізатары прытрымліваюцца прынцыпу свабоды выказвання.

Еўрапейская камісія таксама патрабавала ад арганізатараў тлумачэнняў адносна ўдзелу расійскага павільёна. У Бруселі лічаць, што яго прысутнасць можа супярэчыць санкцыйнаму рэжыму Еўрапейскага саюза, паколькі павільён належыць расійскай дзяржаве і яго ўдзел можа разглядацца як ускосная падтрымка Расіі.

Паводле слоў Каі Калас, на такое рашэнне адносна Венецыянскага біенале часткова паўплывала і нядаўняе вяртанне расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта. Калас заявіла, што ў той час, калі Расія працягвае вайну супраць Украіны і гінуць мірныя жыхары, культура і спорт не павінны выкарыстоўвацца для паляпшэння іміджу расійскай дзяржавы.

Паводле наяўнай інфармацыі, цяпер Еўрапейская камісія фінансуе праекты Фонду Венецыянскага біенале на агульную суму два мільёны еўра на працягу трох гадоў. Гэтыя сродкі прызначаліся для падтрымкі кінавытворчасці і развіцця імерсіўных тэхналогій.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі24

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць