Дональд Туск патлумачыў, чаму.

Польшча пакуль не мае намеру перадаваць Украіне дадатковыя ракеты Patriot. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск пасля сустрэчы лідараў «кааліцыі ахвочых» у Парыжы, піша УНІАН са спасылкай на rp.pl.
Туск заявіў, што ў Польшчы «няма вялікіх запасаў» гэтых ракет.
«Вы таксама заўважылі рэзананс, які выклікала наша рашэнне аб перадачы пяці ракет Patriot, цалкам узгодненае з НАТА і амерыканцамі… Мы пакуль не плануем такога ахвяравання», — заявіў ён.
Прэм’ер-міністр Польшчы таксама заявіў, што не чакае хуткага заканчэння вайны і што эскалацыя будзе працягвацца як мінімум да зімы.
Разам з тым Туск падкрэсліў, што пакуль ён застаецца на пасадзе прэм’ера, Польшча будзе актыўна ўдзельнічаць у аказанні дапамогі Украіне ў барацьбе з Расіяй.
Адказваючы на пытанне, чаму Польшча не далучылася да антыбалістычнай кааліцыі еўрапейскіх краін разам з Украінай, Туск сказаў, што польскія кампаніі пакуль ацэньваюць свае магчымасці.
«Кааліцыя адкрытая; калі будзе гатова прамысловая прапанова ад польскіх кампаній, мы далучымся да гэтай кааліцыі», — заявіў прэм’ер-міністр.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары
Таму я лічу, што ракетамі Украіне ў першую чаргу павінны дапамагаць тыя краіны, якія не знаходзяцца на першай (пасля Украіны) лініі наступнага ўдару Расеі. Тыя, якія нічым не рызыкуюць - Германія, Францыя і гэтак далей.
Бот "Ганьба", "Ваша дарагая", "Сама сыдзеш", "Разам" і г.д.