Культура

Выйшла кніга «Быкаў. [Пра] мастацтва»

Кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту таленту Васіля Быкава — выяўленчаму мастацтву, да якога пісьменніка цягнула з маленства, але ў якім ён не здолеў рэалізавацца напоўніцу, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў»

500 старонак і больш за 500 ілюстрацый. Быкаў і мастацтва, Быкаў — пра мастацтва.

Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка і што ён ілюстраваў у другой палове 1940‑х і 1950‑х гг. у «Гродзенскай праўдзе», дзе ў той час працаваў? Якія занатоўваў лекцыі па выяўленчым мастацтве? Каго са славутых жывапісцаў капіяваў і пра каго пісаў?

Што звязвала Быкава з такімі рознымі майстрамі, як Б. Забораў, А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, М. Савіцкі, Л. Шчамялёў і М. Шагал? Як выглядаюць на ягоных шаржах блізкія сябры А. Адамовіч, Р. Барадулін, У. Караткевіч? Як мастакі-графікі жартавалі з Васіля Быкава, і як ён сам кпіў з сябе? Каму прысвяціў апошнія малюнкі? Адказы на многія пытанні чытач знойдзе ў гэтай багата ілюстраванай кнізе.

Шукайце ў «Акадэмкнізе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць