Свет

У Ізраілі сёння пахавалі траіх забітых падлеткаў ФОТА

Ёсць вялікая верагоднасць, што пахаванне траіх падлеткаў можа ўскалыхнуць новую хвалю нацыянальнага гневу ў Ізраілі.

Целы двух 16-шаснаццацігадовых падлеткаў і 19-гадовага юнака, зніклых без вестак у пачатку чэрвеня на Заходнім беразе ракі Ярдан, былі знойдзены ў яме недалёка ад горада Халхул ў панядзелак вечарам.

Сёння іх пранеслі асобнымі працэсіямі ад дамоў да могілак, але пахавалі побач.

Ізраіль мае намер пакараць за тое, што адбылося, палестынскую групоўку ХАМАС. «ХАМАС ў адказе за гэта, і ХАМАС заплаціць», — заявіў ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху.

Неўзабаве пасля таго, як былі знойдзеныя целы падлеткаў, з сектара Газа ў бок паўднёвага Ізраіля былі выпушчаныя 18 ракет. Ізраіль, у сваю чаргу, нанёс каля 30 авіяўдараў па сектары Газа.

Між тым, паступілі паведамленні пра тое, што ізраільскія войскі ўвайшлі ў палестынскую вёску Халхул, і дамы двух палестынцаў, якіх Ізраіль называе галоўнымі падазраванымі ў забойствах, былі падарваныя.

Паводле дадзеных ізраільскіх ваенных, адзін палестынец быў застрэлены пасля таго, як нібыта кінуў бомбу ў салдат, якія праводзілі аперацыю ў горадзе Дженин на Заходнім беразе ракі Ярдан.

Карэспандэнт Бі-бі-сі ў сектары Газа паведамляе, што ХАМАС адмаўляе датычнасць да забойства падлеткаў і да запуску ракет,

заявіўшы, што Ізраіль выкарыстоўвае «гісторыю з выкраданнямі», каб апраўдаць ваенныя дзеянні супраць палестынцаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць